Бювар (зборнік). Уладзімір Сіўчыкаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бювар (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў страница 7

Бювар (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў

Скачать книгу

чалавек спрабаваў дабіцца спатканьня і ў Амстардаме. Ён прасіў дзядзьку Стрыкера даць яму магчымасьць бачыць Кее столькі часу, колькі ён пратрымае руку па-над полымем газоўкі. Але нават абпаленая рука не зьмякчыла пастарскі нораў.

      Ад другога расчараваньня ў каханьні Вінцэнта выратаваў жывапіс. Малады чалавек паехаў у Гаагу да кузена Маўве, і той пагадзіўся займацца зь ім. На некалькі дзён Вінцэнт паехаў у Этан – забраць свае рэчы і малюнкі. Але гэтых дзён хапіла, каб ушчэнт пасварыцца з бацькам. Каляднай ноччу ён адмовіўся ісьці ў храм і заявіў, што рэлігія – фатальная памылка ў ягоным жыцьці. У адказ бацька выгнаў сына з дому.

      У адчаі Вінцэнт вярнуўся ў Гаагу.

      Неяк ён бадзяўся па вуліцах і пазнаёміўся з прастытуткаю па імені Класіна Марыя Хорнік, якую стаў зваць проста Сін. Некаторыя дасьледчыкі творчасьці жывапісца сарамліва абыходзілі пікантныя падрабязнасці, падавалі ўзаемаадносіны мастака зь ёю як узьнёслыя і рамантычныя. На самой справе васпаватая і непрыгожая Сін была старэйшая за Вінцэнта, піла гарэлку, паліла цыгары, хварэла на пранцы, а да ўсяго на той час яшчэ была й цяжарная. Якая ж тут узьнёсласьць?!

      Аднак прысутнасьць у Вінцэнтавым жыцьці жанчыны, «істоты няшчаснай, пакінутай і самотнай», а таксама дабразычлівыя парады кузена Маўве падтрымалі маладога чалавека ў ягоным намеры стаць прафесійным мастаком.

      Церсцерх, які ўзначальваў у Гаазе галерэю, усё той жа «Гупіль», купіў за 10 флорынаў адзін з малюнкаў Ван Гога. Заказ дзядзькі Карнэлівуса на дванаццаць краявідаў з відамі Гаагі, хай сабе і за невялікія грошы, таксама абвяргае сцьверджаньне некаторых крытыкаў, што Ван Гог не прадаў аніводнага свайго твора.

      Але цяжкі характар перашкаджаў Вінцэнту ў адносінах з калегамі і сябрамі. З Церсцерхам ён не сустракаўся некалькі тыдняў, з Маўве – два месяцы. Вінцэнтаў душэўны стан пагоршыўся і з-за рэзка адмоўнага стаўленьня радзіны да ягонай сувязі з прастытуткаю. Венерычна хворы і змэнчаны нярвова, на пачатку чэрвеня патрапіў ён у лякарню, дзе правёў больш за тры тыдні. Але як толькі крыху ачуняў, паехаў у Лейдан, дзе Сін нарадзіла чацьвертае дзіця, хлопчыка Вілема, а неўзабаве вярнуўся з ёю і дзецьмі ў Гаагу.

      Малады мастак зазнаў сапраўдную радасьць, калі адзін з гандляроў графічнымі творамі замовіў яму некалькі паасобнікаў літаграфіі «Скруха». Але напружаная праца ўсё больш падрывала ягонае здароўе, а жыцьцё з Сін зрабілася невыносным. Ван Гог стаміўся трываць яе алкагалізм, ляноту і марнатраўства. Ён зрабіў выбар паміж сурагатам сямейнага жыцьця і жывапісам на карысьць апошняга і з’ехаў у гарадок Хохефен, што ў правінцыі Дрэнтэ. Але той панылы край узмацняў тугу, і мастак наведаўся да бацькоў, якія пераехалі ў Нюэнен. Яму зноў далі прытулак і пакойчык пад майстэрню. Там Ван Гог атрымаў невялікі заказ ад эйндховенскага ювеліра Германса і выканаў шэсьць кампазіцый на тэмы сялянскай працы, бо лічыў сябе «сялянскім мастаком». Больш за тое – ён, фактычна самавук, пачаў даваць урокі жывапісу

Скачать книгу