Бювар (зборнік). Уладзімір Сіўчыкаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бювар (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў страница 9

Бювар (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў

Скачать книгу

Сёра і Сіньяка выставіў ён некалькі сваіх твораў. Выстаўляўся Ван Гог разам з Эмілем Бернарам, а потым і з Полем Гагенам. Адна зь іх выстаў экспанавалася ў кабарэ «Тамбурын», з гаспадыняй якога ў мастака адбыўся шалёны раман з «самымі неверагоднымі і даволі непрыстойнымі амурнымі прыгодамі». Італьянка, чымсьці няўлоўным падобная да японкі, былая натуршчыца Агасьціна Сегаторы, калі яшчэ раз пакарыстацца тэрмінам з японскай паэтыкі, стала ягоным саторы – духоўным абуджэньнем, прасьветленасьцю, азарэньнем… На той час захапіўся Ван Гог і японскай ксілаграфіяй, а найболей прываблівалі яго такія майстры, як Кацусіка Хакусай, Кітагава Утамара і Анда Хіросігэ. Вельмі арганічна ўпісваюцца ў тыя ксілаграфіі іерагліфічныя подпісы або нават цэлыя паэтычныя радкі. Таму не магу тут не згадаць, што вельмі захапляўся з сябрамі такімі японскімі формамі вершаскладаньня, як танка і хоку. Напэўна ж, падпісаў і Табе кніжку «Круглы год. Хоку беларускіх паэтаў»?

      Ван Гог правёў у французскае сталіцы паўтары гады. Ён выразна ўсьведамляў, што займеў з гэтага шмат карысьці, але са сваёй натураю справіцца не змог. Людзі, што былі навокал, усё больш раздражнялі яго, а паводзіны самога мастака часам рабіліся неадэкватнымі. Ван Гог быў чалавекам чульлівым, успрымальным, але ж і характар меў, як кажуць, не падарунак: няўжыўчывы, зацяты, а часам быў зьвяглівы, няўдзячны, не цярпеў крытыкі і неразуменьня. Ван Гог сапсаваў адносіны з сямействам Тангі, дзе меў крэдыт, з каханкаю Агасьцінай, з сябрамі-мастакамі… Ён лічыў немагчымым заставацца ў сталіцы, быў упэўнены, што яму патрэбна перадышка, каб разабрацца ў сабе, зноў займець спакой і ўпэўненасьць.

      Шчыра кажучы, не разумею я гэтай стомленасьці Парыжам і, мабыць, не зразумею, покуль не пабываю ў ім сам. А сёньня схіляюся давяраць Хэмінгуэю, дзякуючы якому французская сталіца – гэта «Сьвята, якое заўсёды з табою».

      А Ван Гог з’ехаў, можа, таму, што так і не стаўся гараджанінам? Нездарма ж ў яго адносна мала ўрбаністычных краявідаў? Можа, не ставала яму паветра на мітусьлівых бульварах? Можа, ён вельмі цяжка пераносіў халодныя зімы, хаця яны наўрад ці халаднейшыя за нашыя менскія? А можа, проста абрыдлі яму крытыкі і дарадчыкі? Як там ні было, але мастак палічыў, што ягоным Эдэмам, ягонай чароўнай Японіяй павінен стаць поўдзень.

      Забягаючы тут наперад, скажу, што мастакоўская інтуіцыя не падвяла. Калі перавесьці на мову літаратуры, дык часам бачыш, што таму-сяму апублікаванаму твору не стае дабразычлівага рэдактара-аднадумцы, ад парадаў і заўваг якога ён мог бы выйграць, узмацніцца. А абсалютная большасьць постпарыжскіх вангогаўскіх твораў створана (выбачай за таўталогію) без усялякіх крытыкаў, дарадчыкаў, рэдактараў і карэктараў. І плённасьць арльскага перыяду проста фантастычная! Яна дзівосная ў параўнаньні з творчасьцю любога іншага мастака ХІХ стагоддзя. Мяркуй сам – за чатырнаццаць месяцаў былі створаныя каля 200 палотнаў, больш за 100 малюнкаў і акварэляў, напісаныя больш за 100 лістоў!

      Конец

Скачать книгу