Бювар (зборнік). Уладзімір Сіўчыкаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бювар (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў страница 6

Бювар (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў

Скачать книгу

быць насамрэч! І, заўважым, памыліўся. А ў нас такое лёсаноснае рашэньне мусяць прымаць падлеткі. Пасьля заканчэньня 8—9-ці класаў або атрымаўшы пасьведчаньне аб сканчэньні сярэдняй школы, а гэта значыць – у 14–15 або ў 16–17 гадоў. Фактычна яшчэ дзеці без аніякага жыцьцёвага вопыту павінны ўзяць на сябе цяжкую адказнасьць – вырашыць, куды паступацьмуць вучыцца далей, а значыць, і выбіраць прафесію, далейшы шлях па жыцьці…

      Але вернемся ў Галандыю. Цягніком даехаў Вінцэнт да Уданбаха, а потым дайшоў пехатою да вёскі, у якой нарадзіўся, абыйшоў там усе памятныя мясьціны. Завітаў і на кладзішча, дзе ўбачыў на магіле брата пліту з іх агульным іменем: «Вінцэнт Вілем Ван Гог, 30 сакавіка 1852 г.» У Ван Гога мог бы быць старэйшы брат! Уяўляеш сабе тагачасны Вінцэнтаў стан?! Пагадзіся, бывае, што пачуваешся ніякавата, – нібыта і сам крыху вінаваты, – калі дазнаешся, што нехта адыйшоў у раньнім узросьце або пражыў значна меньш за цябе. Хаця ніякай віны нібыта і не павінна быць…

      У Дортрэхт Вінцэнт вярнуўся з цьвёрдым намерам несьці людзям слова Божае. Але каб зрабіцца пастарам, трэба было паступіць на тэалагічны факультэт Амстардамскага універсітэта, а бацька не мог аплаціць падрыхтоўчыя заняткі. На дапамогу зноўку прыйшлі дзядзькі як з бацькоўскага, так і матчынага боку.

      Вінцэнт спыніўся ў Амстардаме ў вялікім доме дзядзькі Ёхана, які меў адміральскі чын і займаў значны пост на верфях! А адмірал, дазволю сабе перафразіраваць знакамітае ў апошнія гады выслоўе, ён і ў Галандыі адмірал! Другі дзядзька, пастар Стрыкер, дапамагаў слушнымі парадамі.

      Вінцэнт упарта вывучаў лаціну і старагрэцкую мову, алгебру і геаметрыю, а таксама гісторыю і геаграфію. Аднак вучоба давалася цяжка, і Ван Гог засумняваўся, ці хоча займацца на тэалагічным факультэце, і ўсё больш часу стаў прысьвячаць маляваньню. У кастрычніку 1878 года ён адмовіўся здаваць экзамены, да якіх рыхтаваўся цэлых пятнаццаць месяцаў, але не пакінуў надзеі стаць сьвятаром.

      Вінцэнт вярнуўся ў Этан, зноў пачаў займацца, напісаў некалькі сачыненьняў на багаслоўскую тэматыку паводле твораў Рэмбрандта і ўрэшце пачаў вучобу ў школе па падрыхтоўцы місіянераў у Лакене, што пад Бруселем. Але і там праявіўся ягоны занадта ўспыхлівы і незалежны характар.

      Тады Вінцэнт паехаў прапаведваць у Барынаж, у панылую шахцёрскую мясцовасьць на поўначы Бельгіі, і жыў там як звычайны вугальшчык. Ведаеш, калі згадваю данецкія або салігорскія тэрыконы, дык робіцца ніякавата, а самі шахцёры падаюцца мне людзьмі, якія штодня апускаюцца ў апраметную. Вінцэнт, з ягонай чуйнаю душою ўсяляк стараўся несьці ім палёгку. Аднак Евангелічнае таварыства ў Бруселі не ўпадабала занадта апантанае служэньне і забараніла Ван Гогу займацца місіянерскай дзейнасьцю, але той не зважаў на забарону. Нават бацька і брат Тэа не ўхвалялі Вінцэнтаву апантанасьць рэлігіяй і паўгалодны лад існаваньня. Зноў перапынілася ліставаньне з братам, гэтым разам на дзевяць месяцаў. Але Вінцэнт пакутліва працягваў шукаць сваё месца ў

Скачать книгу