Бювар (зборнік). Уладзімір Сіўчыкаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Бювар (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў страница 8

Тэа працаваў на фірме Бусо-Валадон (былой «Гупіль») і здымаў кватэру на Манмартры. Вінцэнт не быў у Парыжы дзесяць гадоў і з першых тыдняў адкрыў жывапіс імпрэсіяністаў, ідэалам якіх была праца на пленэры, памкненьне перадаць амаль што няўлоўныя ўражаньні.
У красавіку Ван Гог прыйшоў вучыцца да Кармона. Кожнае раніцы разам з сябрамі Эмілем Бярнарам, Анры Тулуз-Латрэкам, Джонам Раселам і іншымі вучнямі ён пісаў аголеную натуру, а па абедзе прыходзіў сам, каб маляваць гіпсавыя зьлепкі з антычных статуй. Аднак, нягледзячы на тое, што праз колькі месяцаў Ван Гог перасварыўся з мэтрам, горад Парыж з ягоным мастацкім кантэкстам пераствараў яго нанова. Вінцэнт захапіўся ягонымі краявідамі – дахамі Манмартра, Булонскім лесам, садам Цюільры, напісаў некалькі нацюрмортаў. Сярод апошніх вылучаліся «Нацюрморт з чатырма сланечнікамі», а таксама «Нацюрморт з садавінаю», прысьвечаны брату Тэа.
Паслужыў Ван Гог мадэльлю Бернару, Раселу, Люс’ену Пісара, Тулуз-Латрэку, творы якіх, напэўна ж, аналізаваў. А пра ўдумлівы самааналіз у Парыжы сьведчылі 25(!) аўтапартрэтаў, напісаных ім з сакавіка 1886-га па люты 1888 года.
Цалкам, кардынальна зьмянілася, стала яркай і сонечнай жывапісная палітра мастака. Паміж сяброў-мастакоў бурапенілася жыцьцё, поўнае творчасьці, спрэчак і… абсэнту.
Дазволю тут сабе адхіліцца ад тэмы, бо калі прамаўляю або прачытваю гэтае слова, дык пачынае гучаць увушшу «Абсэнт» – ці не самая сьпеўная кампазіцыя, ці не самы хітовы тэкст з застольнага альбома «Крамбамбуля. Паўлітра добрага настрою».
Pardon, je ne parle pas français. Кавярня, прыцемкі, абсэнт… Мігціць наперадзе расстаньне, І сьвечка на стале згасае…
Рэфрэн:
Учора ці сёньня, Яшчэ ці ўжо… Растуць парасоны
Пад цёплым дажджом. Усё летуценна, І веры няма сабе. Усё нерэальна, Нібыта ў сьне: Начная кавярня, Агні ў вакне, І водар расстаньня, Палынны напой – абсэнт.
Усё ў жыцьці не назаўжды. Праходзяць летнія дажджы. Усё мінае, ўсё зьнікае, Тугою зьменіцца каханьне.
Рэфрэн.
Французы кажуць: c’est la vie. Я буду жыць, і ты жыві. Запомнім мы кавярню гэту І пах расстаньня і абсэнту.
Рэфрэн.
Ня ведаю, наколькі даспадобы горкая настойка аўтару працытаваных словаў Лявону Вольскаму – дарэчы, таксама выпускніку Менскай мастацкай вучэльні, – але мне мімаволі згадваецца яшчэ і пікасава «Аматарка абсэнту», уся сіне-зялёная, як той самы напой. Але напраўду бывае ён і чырвонага колеру, а дакладней – таіндзіга ружовага.
Сам я першы раз замаўляў абсэнт у маскоўскім прывакзальным павільёне сьпіртных напояў. Разгаварыўся з гаспадаром, армянінам паводле нацыянальнасьці, будаўніком паводле адукацыі, і зьдзівіўся, як ажывіўся ён пры маёй згадцы пра Ван Гога. Вось, уразіўся я, – гандляр, а ведае