Мы – хлопцы жывучыя. Іван Сяркоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мы – хлопцы жывучыя - Іван Сяркоў страница 4

Мы – хлопцы жывучыя - Іван Сяркоў

Скачать книгу

дзівімся, якая ж цёмная тая цётка: не ведае нават, што ў салдата ўсяго адзін шынель. А бабка разумее гэта па-свойму. Яна ўносіць у хату некалькі снапоў саломы і адбірае ў нас з Глыжкам посцілку. На печы і так чэрці не схопяць.

      Салдаты бываюць розныя. Адзін не паспее галаву пакласці і ўжо спіць, а другі ўсё варочаецца з боку на бок, курыць, уздыхае. Я болей люблю тых, хто доўга не можа заснуць. Тут толькі сам не спі – абавязкова пачуеш цікавую бывальшчыну. З салдацкіх размоў я ведаю пра вайну ўсё на свеце: як яно было ў абароне і як у наступленні; як яно, калі ідзеш у атаку, і як яно, калі цябе чыркне куляй. Ведаю, як акружылі немцаў пад Сталінградам і куды трэба цэліцца, калі на цябе ідзе іхні танк – «тыгр». Я ўсяго столькі ведаю, што бабка аж дзіву даецца, чаму мяне яшчэ на машыне не возяць. Усе ж разумнікі ездзяць, а толькі дурні пешкі ходзяць.

      Многа ў нас перабыло салдатаў, але больш за ўсіх прыйшоўся нам па душы сяржант-танкіст.

      Было яшчэ відно. Яшчэ і Санька не збіраўся дамоў, хоць мая бабка і хацела, каб ён згінуў з яе вачэй: ёй і без Санькі за дзень галаву натлумілі. I тут яны заходзяць. Сяржант і два радавыя.

      – Можна пераначаваць, гаспадынька? – пытаюць, прывітаўшыся.

      – Начуйце, людзі добрыя, – дазволіла бабка. – Начуйце. Толькі цесна ў нас. I пухавікоў няма.

      Мы з Санькам вачэй не можам адарваць ад сяржанта. Сам высокі, бялявы, а на падбародку і шчацэ скура чырвоная-чырвоная і бліскучая. Такі твар і такія рукі ў аднаго нашага падлюбскага дзядзькі. Па-вясковаму завуць таго дзядзьку Гарэлым. Калісьці, яшчэ ў маладосці, ён на пажары людское дабро ратаваў. А каб зразумець, дзе гарэў сяржант, вялікім здагадзькам быць не трэба: у яго на пагонах маленькія танкі.

      Калі вайскоўцы паставілі ў куток карабіны і знялі шынялі, мы з Санькам пераглянуліся. У сяржанта на ўсе грудзі медалёў. Так і звіняць, калі ён ходзіць па хаце.

      Нам сяржант вельмі спадабаўся, а мы яму, напэўна, яшчэ больш.

      – Ну як, хлопцы, ваюецца? – пацікавіўся ён, сядаючы побач з намі каля грубкі.– Га?

      – Ды ваююць нячысцікі,– адказала за нас бабка. – Бацькоў дома няма, на вайне, дык ім воля. Я тут адна вось з гэтымі антыхрыстамі,– паказала яна на нас з Глыжкам, а потым і на Саньку, – а ў гэтага маці ёсць, дык яму і маці – не ўказ.

      Сяржант, відаць, дзядзька свойскі. Бабцы ён спачувальна паківаў галавой, а калі яна адвярнулася, падміргнуў нам адным вокам. I мы зразумелі так, што ён за нас, ды толькі з бабкай адносін псаваць не хоча. Таму, відаць, і гаворку такую завёў:

      – Не па-гвардзейску ў вас, хлопцы, выходзіць, калі так. Выходзіць, хлопцы, што вы свайго камандавання не слухаецеся. Не думаў я.

      Тут нават мурзаты Глыжка заўсміхаўся. Наша бабка – камандаванне. Генерал у латанай спадніцы і зашмальцаваным фартусе. А нос у сажы. Спачатку рукамі бралася за чыгунок, потым – за нос.

      – Павучы іх, павучы, чалавеча, – папрасіла бабка сяржанта. Яна вельмі любіць, калі салдаты вучаць нас добраму, і заўсёды іх просіць аб гэтым. А нядобраму, як яна лічыць, мы і самі навучымся.

      – Разбяромся, –

Скачать книгу