Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 3
Гэта Монмартр Берліна, дзе ёсць вузкія гарбатыя, брукаваныя вулачкі, свой Сакра Кёр, галерэі, атэлье, майстэрні мастакоў, тэатры і кабарэ.
Гэтае месца, дзе жыццё застыла, не патурбаваўшы тонкага пылку часу.
Тут няма вавілонскага гармідару народаў, як на Котбусер Тор, дзе кожная сустрэтая пара гаворыць на новай мове.
Гэта ўжо не той крымiнальна-багдадскі Кройцберг. Гэты свой куток горад не аддае сучаснасці, тут ён хавае каханне ў сваю юнацкасць…
Тут можна заблудзіцца ў бясконцых тунелях, за рослых плюшчом, прахадных дварах, закалыханых цішынёй. Поруч са старажытнай круглай вежай на Федыiнштрасэ можна зайсці ў панадворак мастакоў, абстаўлены скульптурамі і вазамі з экзатычнай флорай, дзе на сцяне вялізнымі літарамі выведзена: «Мы і жабы патрабуем свежага паветра».
Тут паліраваны стагоддзямі брук абсыпаны грукатлівай бляхай лістоты. Яшчэ крок і трапляеш у ціхія каменныя панадворкі, якiя ўтвараюць анфіладу, дзе час размеркаваны па розных эпохах… лысы камень, блакітны квадрат неба, урэзаны паміж стрэхамі, залацістае марыва сонца…
Бергманштрасэ – стрыжань гэтага жыцця. У сапраўднай гішпанскай «бадэге» сапраўдныя гiшпанскiя сяляне будуць перабіраць струны гітараў, а вам пададуць пяць гатункаў «Сангрыi» і сапраўдную «паэлью».
Утульныя паўпадвальныя кавярні, памерам з пакой, дзе збіраецца андэграўнд, дзе маладзіцы, узыходзячыя басанож па прыступках выпрабаванняў, прайграваюць першы раздзел прадказанага лёсам рамана…
Шэрагі прышпiленых адзiн да аднаго будынкаў з аперэтачнымi балконамі і ляпнінай, якія часам перагрызае пашча скрыжаванняў. Стыль эпохі грундэрства, позняга класіцызму, характар якога вызначыў Карл Фрыдрых Шынкель. Дамы гэтыя крыўдзяцца на гукі рока і тэхнамузыкі, якія раздражняюць іх густ, выхаваны ХIХ стагоддзем. Сумуюць, калі замест гусараў, стацкіх саветнікаў і дам у крыналiнах, з іх выходзяць хлопцы ў ірваных джынсах з iракезамi на галовах і татуіраваныя дзяўчыны з пірсінгам…
На гэтых вуліцах усюды бачыцца чыгунны крок часу.
Тут адчуваеш, як ідзеш па кaльцы Мёбiуса, па шляху з аднаго свету ў іншы.
Іржавеюць старажытныя ліхтары, гэтыя вялізныя дзьмухаўцы, якія спрабуюць адарвацца ад зямлі, узляцець.
Жывыя фрагменты мінулага – літыя вадакалонкi, у якіх захавалася патрыярхальная годнасць страціўшых сваё прызначэнне рэчаў. Іх свет жыве асобным ад горада жыццём… Адзін крок і вы трапляеце ў эпоху Kайзера Вільгельма II, яшчэ крок – у эпоху Бісмарка…
Але не старажытнасць вызваляе ад часу.
Сама прырода і ёсць час, ва ўсякім разе, яго злепак. Калі мы прыпадабляемся флоры, нічога не адбываецца, але ўсё змяняецца.
Час, як думка, працуе непрыкметна і бесперапынна… Тут на маленькім «блышыным рынку», якi прытуліў ся ля фантана на Мархайнiкeплац, дзе вяленая лістота пахне азоўскай воблай, можна купіць кавалачак шчасця ўраздроб.
Гэты пляц адразу ж бярэ ў палон своеасаблівасцю.
Сюды