Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 7
Да «абдахлосаў» у электрычках, людзей, якіх жыццё выкінула, нібы вінтоўка стрэляную гільзу.
Прывыкаеш да сiвых бабулек і дзядуляў, якiя бегаюць раніцай па алеях паркаў.
Да апенек, якія растуць у бамбукавых гаях паркаў. Да кветак, якія распускаюцца на кветніках ў сака віку.
Да зайцаў, ліс і кабаноў, якiя шпацыруюць па вуліцах горада.
Прывыкаеш да нястомнага імкнення Шпрэе звязаць мінулае з сучаснасцю.
Да святлафораў, якія жывуць нейкім сваім загадкавым жыццём.
Да добрых машын і дрэнных веласіпедыстаў.
Да таго, што ледзь не палова горада – прыхільнікі іншай сэксуальнай арыентацыі.
У Берліне прывыкаеш да ўсяго.
Нават да яго горкага «nein»і салодкага «ja».
Берлін – горад, у які лёгка акунуцца і нялёгка вы нырнуць. У адрозненне ад іншых гарадоў Нямеччыны, Берлін – горадвундэркінд, падлетакпераростак, горад эксперымент. Ён развіваўся не эвалюцыйна, а вымахаў хлопец з вялікім гіпофізам, які прывёў да гігантаманіі. Стылістычная эклектыка Берліна часам набывае такія сюррэалістычныя формы, што ім маглі б пазайздросціць класікі мадэрнізму. Раптам заўважаеш, што праз шкляны вадаспад будынка, прарастае рэнесансны франтон. Уначы берагі Шпрэе, засяляюцца незвычайнымі ценямі, нібы тымі, якія паказаў Георг Грос, як той бронзавы піяніст з капытамі, што сядзіць пад вадаспадам у Ведэнгу…
Гэты горад чамусьці не жадае развітвацца з мінулым, дзесяцiгоддзямi не аддае рэстаўратарам свае пакалечаныя дамы, нібы вінаваціць кагосьці: «Паглядзіце, што вы са мной зрабілі! Вось гэта – руіны Галоўнага вакзала, вось гэта – царквы Вільгельма» i г. д. Гэта як шэкспіраўская трагедыя, якая адбываецца без развязкі і маралі. Можа быць ад таго, што 1945 год стаў для Берліна кропкай адліку, гэта была «гадзіна нуль»…
Берлінцы лічацца адмысловым тыпам немцаў, якiя моцна адрознiваюцца, да прыкладу, ад баварцаў не толькі менталітэтам, але і гаворкай.
Дадзiм слова пісьменніку Юргену Энгерту: «Экстра вагантны берлінец галоўным чынам заняты сам сабой, і глыбока перакананы ў тленнасці ўсяго зямнога. На яго абсалютна нічога не робiць ўражання. Берлінская парода людзей правісае, нібы дрэнна нацягнутая ліна, калі нічога не адбываецца. Да пары, да часу…»
А вось што пісала Марлен Дытрых, якая нарадзілася ў Берліне: «Люблю выразную мову Берліна, люблю яго гумар. Немцы не ў ладах з гумарам, мы хутчэй сур'ёзны народ. Але жыхар Берліна валодае зусім адмысловым відам гумару: «гумарам шыбеніка». Гэта азначае, што і самога сябе, і свае клопаты не трэба ўспрымаць сур'езна. Гэты гумар па прыродзе сваёй трагічны, паколькі не адчуваецца ні павагі, ні спагады ні да каго, нават да самога сябе. Ну а берлінскі дыялект наогул належыць да самых маляўнічых, вобразных і адважных моваў свету».
Па маіх назіраннях за абаяльным празаізмам саркастычных берлінскіх жартаў хаваецца хоць крышачку грубаватая, але сардэчнасць.
Берлінец абедзьвюма нагамі стаiць на зямлі, востра адчувае прозу жыцця і не здольны да