Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 10
Мастак Цылле, адзіны немец у гэтым спісе, у сваіх працах паказаў тую выяву берлінца, якую цяпер ведаюць ва ўсім свеце.
У Берліне стаiць помнік яму.
І яшчэ адзін немец пакінуў яркае апісанне берлінцаў той пары – Рэмарк у «Трох таварышах».
Я наўмысна не буду апісваць Берлін у часы зласлівага дыктатара.
Знаёмы мастак Клаўс памятае смак рускіх цукерак траўня 1945 года.
А яшчэ смак кашы з палявых рускіх кухняў. Вярблюдаў, мангалоідныя твары, казакоў.
Назвы вуліц на рускай мове, бравых дзяўчынрэгу ліроўшчыц.
Незлічоныя калоны ваеннапалонных немцаў.
Берлін – гэта вавілонскі гармідар народаў. Большасць са 152 нацыянальнасцяў, якія жывуць у Нямеччыне, жыве ў Берліне.
Iншаземцы жывуць у Нямеччыне даўно. Габрэі – больш за дзве тысячы гадоў.
У VI ст. сюды прыйшлі славяне.
Пасля крывавых рэлігійных войн Нямеччына стала прыстанкам для галандцаў, чэхаў, палякаў, французскіх гугенотаў.
У 60е гады XX стагоддзя ў ФРГ з'явіліся туркі, а ў ГДР – в'етнамцы.
Першая хваля габрэйскіх пасяленцаў з'явілася ў Берліне ў 70х гадах XVII стагоддзя, для ажыўлення гандлю і грашовага звароту, па загадзе Вялікага Курфюрста. Іх селішчы зваліся Spandauer Vorstadt – Шпандаўрскае прадмесце і Schenenvirtel – квартал паветак. Па апісаннях сучаснікаў, гэтыя раёны валодалі адмысловай прыцягальнай сілай.
Вузкія вулачкі. Сумесь крамак, корчмаў, прытонаў, жулікаў, прастытутак, жабракоў з мiкракосмасам габрэйскай месцячковасцi…
Сюды любiў прыходзіць Франц Бiберкопф – герой рамана Дзёблiна «Берлін. Аляксандэрплац».
Другая хваля прыйшлася на пачатак ХХ стагоддзя, тады горад атрымаў назву «Новы Ерусалiм».
Сёння шукаць сляды габрэйскага мінулага – марны занятак. Амаль нічога не засталося пасля коўзанкі машыны нацыяналсацыялізму.
«Hier wohnte Gert Rucker jg. 1925 ermordet am 19.1.1944 in der Heilanstadt» (тут жыў Герт Рукер нар. 1925, забіты у 1944 у Хайланштадце) – абвяшчае надпіс на латуннай шыльдачцы, умантаванай у брукаванку побач з маім домам.
У шматлікіх месцах Берліна маюцца такія ж шыльдачкі з падобнай інфармацыяй. Яны нагадваюць пра загінулых ад рук нацыстаў габрэях Берліна. Імя і прозвішча на таблічцы нямецкія, як і ў большасці габрэяў даваеннага Берліна. Многія з іх імкнуліся стаць больш немцамі, чым самі немцы.