Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 14

Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»

Скачать книгу

яшчэ метраў пяцьдзесят… «Разборка рускай мафіі».

      Фотаздымак з гэтым подпісам абыйшоў усе берлінскія газеты.

      Наогул, нямецкія газеты пішуць пра рускіх шмат і ахвотна. Але чамусьці заўсёды на адны і тыя ж тэмы: – Рускі кінуў гранату ў цырульню на Кудаме.

      – Рускі наняў наёмных забойцаў, каб адпомсціць партнёру па бізнэсу (у немцаў падобнае не прынята).

      – Забітыя двое рускіх перакупнікаў машын.

      – Забітыя двое рускіх уладальнікаў фірмаў па продажы аўтамашын і г. д.

      Іншых тэмаў за апошні час чамусьці ўзгадаць не атрымліваецца.

      Негатывізм у адносінах да рускіх пачаўся даўно, але не з часоў гебельсаўскай прапаганды і нават не з часоў кайзераўскай. Яму сотні гадоў. Успомнім, што рускія войскі тройчы бралі Берлін…

      У Нямеччыне нямала рускіх, палякаў, чэхаў, якія жывуць тут даўно.

      Але не яны з'яўляюцца першымі славянамі, якія аселі ў гэтых краях.

      У VI стагоддзi на паўночным усходзе Нямеччыны пасяліліся сорбы, лужычы, абадрыты і іншыя заходне славянскія плямёны.

      Незвычайныя нямецкія прозвішчы, такія як Панкоў, Платаў, Ракаў, Трэптаў і інш. – гэта сербскiя прозвішчы.

      І сёння іх вёскі, размешчаныя вакол Берліна, маюць «шыльды» на дзвюх мовах.

      Маюць яны і свае радыё і тэлеканалы.

      Чалавек, дасведчаны чэшскай ці польскай мове, зразумее 8090 адсоткаў іх размовы.

      Норберт, знаёмы галерыст з Баварыі, пабываўшы калiсьцi ў Польшчы і застаўшыся ў захапленні ад польскага мацюка, трапляючы ў складаныя дарожныя сітуацыі, пасылае ўсіх на х… і на п…

      Давялося яго засмуціць.

      Гэта – рускае, запазычанае палякамі. Палякам сваёй «курвы» відавочна бракуе.

      Яшчэ адзін немец, знаўца рускай мовы, казаў, што не любiць нямецкую за тое, што на ёй немагчыма добра вылаяцца і прызнацца ў каханні.

      Сваю Валянціну ён заве Валюшка.

      З чаго ў немцаў такая павальная любоў да рускіх жаночых імёнаў, растлумачыць не бяруся.

      Ёсць не толькі Веры, Наташы, Зіны, Любы, Каці, Ніны, Лены, але і Марфы, Фёклы…

      Ёсць нават адна папулярная спявачка з імем Дуня. Усё разумею, але тое, што шматлікія рускія, якія даўно ўжо жывуць у Нямеччыне любяць «даставаць» прадукты з Польшчы, прычым за такі ж кошт, як і тут (дастаўшчыку таксама трэба плаціць), не магу сабе вытлумачыць.

      Вiдаць моцная была сістэма.

      Існуе велізарная колькасць нямецкіх словаў у рускай і асабліва беларускай мовах. Але, прынамсі, тры рускія словы патрапілі ў нямецкую: – пагром, водка і дача.

      Талстой, Дастаеўскі, Чайкоўскi, Кандынскi – гэтыя імёны ў Нямеччыне ведаюць усе.

      Ва ўсякім разе, усе тыя, з кім гутарыў я.

      Яны як кулі, што глыбока ўвайшлі ў скалу, калі іншыя яе толькі злёгку абадралі…

      Яшчэ адно параўнанне.

      Рускіх параўноўваюць з італьянскай і ірландскай хваляй іміграцыі ў Амерыку напачатку ХХ стагоддзя.

      Тая ж неўладкаванасць,

Скачать книгу