Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 16

Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»

Скачать книгу

папулярнае месца начных тусовак левацкай моладзi. Пiва i гашыш аб'ядноуваюць тут пралетарыят усiх краiн, i нашчадкi барселонскiх анархiстаў спяваюць разам з нашчадкамi парыжскiх i маскоўскiх рэвалюцыянераў. Хутчэй за ўсё менавiта яны, тыя самыя «няўлоўныя мсцiўцы», што паляць ноччу шыкоўныя машыны.

      Люблю уваходзіць у аазісы векавых дрэваў, аточаных джунглямі бетонных каробак.

      Блукаць, каб злавіць выпадковасць, сустрэчу, з якой пачынаецца новы лёс, цянюткі струменьчык радасці ў грымотным канцэрце жыцця. Ухапіцца за нешта трывалае, больш трывалае, чым гэтае невядомае новае жыццё наперадзе…

      Уночы ў Кройцбергу ўсё нагадвае сон энтамолага, няма ні ўчора, ні заўтра…

      Будынкі са слядамі чалавечае фанабэрыі.

      Вуліцы з мёртвымі каналамі, што цягнуцца бясконца і не вядуць нікуды.

      Ліхтары праціраюць вочы ў заспаных падваротнях са старасвецкімі вадакалонкамі ў вітых чыгунных балясах.

      Тут пачынае дзейнічаць нешта падобнае да таго, што складае для чалавека магію любое даўніны, любых руінаў ці помніка: таямнічая прыцягальнасць мінулага часу, які прыносіць разбурэнні. Але й надае вартасць усяму таму, што выстаяла.

      Стагоддзі наплываюць з глыбокага сну Шпрэе… Люблю сустракаць свiтанак на беразе канала ля бухты «Урбан Хафэн», калi нясмелыя промнi сонца толькi прабiваюцца скрозь музыку лiстоты стогадовых платанаў, i нават рэў палiцэйскай сiрэны не прабiраецца сюды.

      Люблю глядзець, як прачынаюцца яхтыпадарожнiцы, на палубу вылазяць сонныя дзецi i сабакi, а бацькi ў цяльняшках гатуюць каву. Побач з iмi ужо з’явiлiся ранiшнiя бегуны, i сярод iх турчанкi ў хустках i палiто да зямлi…

      Кройцберг – адзін з найстарэйшых раёнаў Берліна. Ён існаваў ужо тады, калі яшчэ не было Neukolln, Tempelhof, Schоneberg і інш.

      Яго будавалі надзейна і грунтоўна з каменю і бетону дужыя вусатыя нямецкія дзецюкі, якія глядзяць на нас са старых фатаздымкаў.

      А пабудаваўшы, сышлі ваяваць за справу кайзера… І не вярнуліся.

      Не вярнуліся таксама іх дзеці і ўнукі ўжо з наступнай вайны, склаўшы галовы за справу фюрэра.

      І цяпер у іх дамах жывуць аўслэндэры (іншаземцы). У Кройцбергу ёсць вуліцы са стоадсоткава ненямецкім насельніцтвам. Калі б даведаўся пра гэта Гітлер, ён бы перавярнуўся ў труне…

      Кройцберг – гэта эклектыка ў архітэктуры, дзе сарамлівая старадаўнасць часта суседзіць з навязлівым мадэрнам. Калі ідзеш старымі вулкамі, так і хочацца параспіхаць дамы, пабачыць, што ў іх там унутры. Шкада толькі, што Potsdamer Platz, гэтая лабараторыя сучаснай архітэктуры, сёння не ўваходзіць ужо, як і Tiergarten, у Кройцберг.

      Раён моцна пацярпеў падчас апошняй вайны. Толькі 3 лютага 1945 году 958 амерыканскіх бамбавікоў скінулі на раёны Mitte і Kreuzberg 2270 тон бомбаў.

      Вуліцы стаяць нібыта са шчарбінамі: шчыльны шэраг дамоў і раптам – пляцоўка для гульняў ці зялёны аазіс між імі…

      Дасталося і кірхам. Некаторыя так і стаяць напаўразбураныя, некаторыя без купалоў.

      Некаторыя цудоўныя гмахi

Скачать книгу