Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 17

Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»

Скачать книгу

Кройцбергу – самабытная і незвычайная. Гэта зрэалізаваныя і незрэалізаваныя мастакі і літара тары, музыкі і тэатралы, іншагароднія студэнты, палітыкі і нелегалы. Гэтых яго насельнікаў пабачыць не так і проста. Іх палітычныя, анархічныя, феміна-лесбійскія, рэлігійныя і іншыя арганізацыі сядзяць у глыбокім андэграўндзе, схаваўшыся за шыльдамі «Babilonia», «Wagendorf» ці проста сціпла – «Kulturclub».

      Каб пазнаёміцца з імі, вам давядзецца цёплым летнім вечарам заняць месца за столікам у тыповай кройцберскай кавярні з паабсыпaнай тынкоўкай, бруднай падлогай і мігатлівымі ў цемры свечкамі недзе на Oranienstrasse, Wienstrasse ці Gneisenau.

      Бліжэй да паўночы яны пачнуць запаўняцца перса нажамі, выгляд каторых выкліча метамарфозы ў вашай гістарычнай памяці.

      Лысыя жанчыны і мужчыны з косамі і хвастамі, барадачы да такой ступені, што выраз твару не зразу мець ні за што, асабліва калі гэта твар, густа пакрыты колцамі і татуіроўкамі.

      У вопратцы, што мае музейную каштоўнасць, і той, якой, верагодна, мыюць падлогу.

      Такое адчуванне, што хтосьці з іх толькі што пакінуў манаскую цэлю, хтосьці вярнуўся з крыжовага паходу, хтосьці быў сябрам Тыля Уленшпігеля, а хтосьці – куртызанкай часоў Мапасана. Скальды, пілігрымы, канкістадоры і іншыя флібусцьеры…

      На тварах у многіх з іх напісана: «Насамрэч я яшчэ лепшы, я шэдэўр! Але наўрад ці вы лёгка трапіце ў маю прорву…» Каго толькі ні сустрэнуць у гэтых прытонах тыя, хто ўцякае ад нуднага правінцыйнага й сямейнага побыту, дзе жыццё страціла сюжэт…

      Ёсць і другая катэгорыя насельнікаў багемнага Кройцбергу. Ранкамі на вохэнэдэ (па-нямецку «ўік-энд») каля скульптурнага комплексу на Wrangelstrasse часта мільдуецца (тусуецца) яшчэ адна вычварная кодла.

      Бабы, якім за 60, але ў мініспадніцах, прыталеных расклёшаных нагавіцах, з глыбокім дэкальтэ, дзядкі з белымі бародамі, хто ў белай тройцы і белых ботах на высокім абцасе, хто ў скураным прыкідзе з клёпкамі. Стаптаныя капыты ў пыле, шыя заплыла ў галаву, але на «Харлі Дэвідсанах»… Ветэраны хіпі і «Вудстаку», першыя нямецкія рокеры, а можа, і былыя сябры RAF.

      Першы і апошні рудымент свабоды, як яны сябе называюць…

      Няма нічога больш забаўнага, чымсьці назіранне за рознага кшталту палітычнымі дэманстрацыямі ў Кройцбергу.

      Вось тыповы Першамай.

      На Oranien Platz зранку ўжо хоць гаць гаці паліцэйскіх машынаў.

      Cэкс-шопы заклееныя плакатамi з сярпамi i молатамi i заклiкамi да пралетарскай рэвалюцыi.

      Каля iх кучкуюцца пацыфiсты у жудаснай мiлiтарыскай унiформе.

      Polizei, маладыя хлопцы з завушніцамі, некаторыя з бародкамі і ў акулярах, какетнічаюць з будучымі дэманстранткамі. Лысымі, з бугрыстымі галовамі, нібыта з фільму «Марс атакуе», татуяванымі так, што нашым паханам і не снілася, і строгімі. Худзенькія дзяўчыняткі палiцайкi – на галаве коскі, за пасам – вялікія пісталеты – у сваю чаргу какетнічаюць з паважнымі панкамі ў савецкіх вайсковых ботах i чырвоных iракезах…

      Дзесьці

Скачать книгу