Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 12

Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»

Скачать книгу

шыльдамі на турэцкай мове крамы, супермаркеты, кафэ, рэстараны і кірмашы.

      Тут у «сябе» туркі па-свойму карэктуюць еўрапейскую культуру – зафарбоўваюць балончыкамі аголеных дзяўчын на рэкламах і вітрынах сэкс-шопаў, на дыскатэках гучыць толькі турэцкая музыка.

      Цырульняў і пахавальных бюро так шмат, што ўспамінаюцца несмяротныя «12 крэслаў» з іх фразай пра тое, што здаецца, тут людзі нараджаюцца толькі дзеля таго, каб пагаліцца і памерці.

      У вокнах iмбісаў (закусачных) вусатыя янычары, якія з раніцы да вечара сякуць ятаганамі мясное бярвенне для гатавання знакамітага кебаба. Нашпігаваны смажаным мясам і сакавітай гароднінай, гэты хрумсткі хлебны пакет, кароль турэцкай кухні «Донер кебаб», сёння ўпэўнена выцясняе піцу, гамбургер, чысбургер і ўсе варыянты нямецкіх кілбасак з булачкамі. Не ведаю, як дзе, а ў Берліне яму канкурэнтаў няма.

      Туркі – гэта не народ волатаў. Ніколі не сустракаў сярод іх высокіх, ужо не кажучы пра двухметровых, тады як сярод немцаў – iх нямала.

      Шмат тоўстых дзяцей з бегемотавымі тулавамі – раскормленых «снікерсамі» і «рахат-лукумам».

      У туркаў свой сямейны ўклад жыцця, заснаваны на пурытанстве і уласным «Дамастроi», свая кухня, якая за 10 гадоў сямейнага жыцця ператварае стройную дзяўчыну ў непаваротлівую гуску. Свая культура, якая ставіць начале кута, асаблівую нацыянальную музыку і футбол, ужыванне кiчавых рэчаў… Свая мода, што прыводзіць у жах феміністак…

      Пацешна глядзець, як турэцкія дзяўчыны ў туга павязаных хустках, задраўшы падолы доўгіх спадніц, гуляюць у футбол…

      Ці як самавітая маці сямейства, уся захутаная ў чорнае па самыя вочы, падвозіць раніцай дзяцей у школу на белым «Мерсэдэсе» не растаючыся з серабрыстай скрыначкай «мабiльнiка»…

      Традыцыя і сучаснасць.

      А чаго варта турэцкае вяселле!

      Грукат барабанаў, стральба з пісталетаў, каланады машын… і ніводнага п'янага!

      Не магу сабе нават уявіць, як выглядае п'яны турак…

      Старанна ігнаруючы ўсё еўрапейскае наогул і ня мецкае ў прыватнасці, туркі, тым не менш, з'яўляюцца майстрамі збіраць нектар з нямецкіх кветак…

      Кажуць, калі адкрыліся межы, жыхароў былога ГДР больш за ўсё шакавала тое, як шмат турак носіцца па Кройцбергу на шыкоўных «Мерсэдэсах» і «Бумерах» – і ніводнага «Трабанта»…

      Я не абмовіўся, назваўшы футбол яркай з'явайту рэцкай культуры. Для турка футбол – сэнс жыцця, ён аб'ядноўвае, умацоўвае, натхняе, узвышае, падтрымлівае турэцкі менталітэт. Калі транслюецца футбольны матч, турэцкія кавярні перапоўненыя, дым стаіць каромыслам, а футбол, здаецца, транслюецца штодня… А што робіцца, калі выйграе «Галатасарай»!

      Роў аматараў чутны за кіламетр, на вуліцах дзень і ноч ідзе стральба, машыны з турэцкімі сцягамі ганяюць і сігналяць без перадыху…

      Аднак я адыйшоўся ўбок.

      Мула ласкава пагадзіўся адказаць на мае пытанні. Яго нямецкі бездакорны.

      Так, немцы лічаць турэцкую жанчыну ў

Скачать книгу