Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 8
У кожным народзе ёсць прыгожыя людзі. Прыгожая берлiнка – эталон еўрапейскай прыгажосці. Як выглядае тыповая берлiнка? Высокая, блакітнавокая бландынка ці шатэнка – ну, гэта само сабой зразумела. Моцная, спартыўная, стройная, як маладая бяроза.
Галоўнае – гэта твар. Усе рысы твару правільныя, і галоўнае – ідэальна правільны носік, не кірпаты і без намёку на гарбінку. Назваць вам тых, хто, на мой погляд, з'яўляецца тыповай берлiнкай?
Клаўдзiя Шыффер… Не… Яна, хутчэй, цягне на шведку ці фінку. Падыходзіць Соня Краўзе, вядомая тэлевядучая. Калі жадаеце, з яшчэ больш вядомых – Кім Бессiнгер і Шарон Стоўн, усё роўна, берлiнкi яны ці не.
Я лічу, што лялькі Барбi зробленыя з берлiнак. А паглядзіце на нямецкія старадаўнія калядныя паштоўкі…
Усе гэтыя бялявыя прыгажуні з іх ідэальна правільнымі рысамі твару, яны і сёння ёсць у Берліне. Іншая справа, што яны робяць са сваёй прыгажосцю і знешнасцю…
У кожнай берлiнкi, заўсёды ёсць свой персанальны мадэльер – яе свядомасць. Менш усяго яе цікавіць мода ў горадзе, краіне ці ў свеце. Яна апранаецца так, як зручна і падабаецца ёй, а не яе сябру, мужу, асяроддзю i г. д.
Мода на ўнiсэкс нарадзілася ў Амерыцы.
У Расіі ці Францыі яна практычна не прыжылася, а вось у Нямеччыне і, тым больш, Берліне, прыжылася грунтоўна. Тут вы можаце сустрэць дзяўчыну як з паштоўкі, але – стрыжаную налыса, з пірсінгам на вуснах, бровах і г. д. Армейскія боты ці красоўкі, джынсы ці порткі нявызначанага колеру і формы, якія валакуцца па зямлі, лінялая саколка ці беспамерны швэдар дапаўняюць гэты малюнак.
Берлiнка кажа: «Ich will meine weg gehen!»(Я жадаю iсцi толькi сваёй дарогай!)
З дзяцінства дзяўчынкі выхоўваюцца ва ўменні па стаяць за сябе, вучацца незалежнасці і самастойнасці.
Мацi вучыла маленькую Марлен Дзiтрых: «Немкi нiколi не плачуць».
Вырастаючы, яна абавязана быць героем і здзяйсняць сваё жыццё як баецадзіночка. Шматлікія берлiнкi жывуць ва ўласнаручна сканструяваным свеце, са сваімі законамі і ўзаемасувязямі, і тое, што ён разыходзіцца з агульнапрынятым – не бяда. Асабістае жыццё і воля па індывідуальных уяўленнях для берлiнкi несувымерна важней за іншыя каштоўнасці.
Яе дэвіз – мэта, разлік, стрыманасць, сіла волі, устойлівасць, рацыяналізм.
У яе асяроддзі цэнiцца кінуць выклік грамадству, зрабіць кар'еру, стаць ва ўсім незалежнай, у тым ліку і ад мужчынаў. Мужчыны, калі і прысутнічаюць у яе жыцці, то часта толькі ў ролі бойфрэнда, каб пацешыць адначасова ганарлiвасць і фанабэрыстасць.
З ім можна пабалбатаць у кафэ, курнуць «траўкі», яго можна «трахнуць»…
Перспектыва жыцця без мужа не палохае – дзяржава падтрымае. Сёння, калі дзяржава робіць з індывіда абсалютную каштоўнасць, берлiнкі лёгка разбураюць адносіны з тымі, хто іх не задавальняе. У Берліне распадаюцца тры з чатырох шлюбаў.
Адышлі ў нябыт часы, калі сям'я была ячэйка