Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 21
Дзеці, якiя бягуць па лесе, без шапак, басанож…
Немец был силен и ловок
Крепко скроен, ладно сшит
На своих стоял подковах
Не спугнешь, не побежит…
– Не памятаю, хто гэта, здаецца, Твардоўскі…
Па рынку нясецца ашалелы голас муэтдзiна з дынаміка: «Ааалах, ааакбар!»
Час ранішняга намаза. З боку в’етнамцы: – Мяумяумяу…
Палякі мацюкаюцца паруску, устаўляючы праз слова сваё любiмае «курва»…
Хтосьці працуе наўпрост з падсвядомасцю, пасылае ў мозг самую сутнасць, вычышчаную ад абалонкi… ад усяго наноснога… ад заблытанай логікі…
– «Маё плячо забінтавана, я не магу рухаць рукой, але гэта не перашкаджае мне лятаць. Горш за тое, ногі мае парэзаныя да касці, i я не магу хадзіць. Мой борт стралок носіць мяне на руках да самалёта. Раны моцна сыходзяць крывёй, асабліва ў паветраным баi, і часам пасля вылету мой механік выцірае кроў, якой залiтая ўся кабіна. Стаiць жудаснае надвор’е. Шэсць вылетаў раніцай да зняciлення, затым тры пасля абеду. Моцны зенітны агонь. Амаль пасля кожнага вылету нам да водзіцца падладжваць пашкоджаны самалёт. Але мы не павінны шкадаваць сябе. Я адчуваю – гэта мой абавязак перад Нямеччынай – кінуць на чашу вагаў увесь мой асабісты досвед і высілкі…» Ганс Ульрых Рудэль. Пілот «Юнкерса87». 2530 баявых вылетаў.
Не ўваходзiў у нацысцкую партыю. Амаль 500 знішчаных рускіх танкаў… За 4 гады вайны. Нашчадак рыцараў Тэўтонскага ордэну…
Вайна і смерць для яго не больш, чым захапляльная прыгода.
Хударлявы, малады, светлавалосы. Роўныя дугі бялявых броваў, прабор, якi свецiцца блакітнаватай скурай…
Твар. Ёсць твары, у якіх ніхто не жыве. Вочы босага колеру, як прыцэлы нямецкага хуткаснага кулямёта М16, нібы зацярушаныя снегам. Сухая лінія вуснаў…
Той самы нардычны тып…
Натужліва завыла зурна, бухнулі фугасы барабанаў. Мужчынскі дуэт фальцэтам зацягнуў нешта на арабскай. Азія дыхнула сваёй першабытнай сілай…
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.