Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 20

Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»

Скачать книгу

немцы і ўсяму ведаюць кошт. Шукаю вачамі тугi аб’ём знаёмай фігуры. Ён выглядае, як баабаб – ядраны, з паравознай аддышкай. У Ібрагіма бірузовая ўсмешка і глянцавая пралысіна.

      На суразмоўцу ён пралівае струмені ласкавай га воркі… У аліўкавых вачах зіхацяць вясёлыя пырскі… Ён не вельмі развіты, але нюхам адрознівае арыгінал ад фальшыўкi.

      Ібрагіму няма справы да нямецкай гісторыі. У яго думалка не тая.

      Ён прабіўся ў гэтую краіну ў пачатку 90х, заплаціўшы дзве тысячы даляраў каму трэба, і зараз для яго галоўнае – гэта своечасова атрымаць сацыял і кіндэргельд (дзіцячыя грошы – ням.) за сваіх семёра дзяцей… Выконвае з дапамогай сваёй жонкі праграму ісламізацыі Нямеччыны, за што яму і плоціць грошы нямецкая дзяржава…

      Ібрагімаў тавар – гэта кнігі і старыя сямейныя фотаздымкі. Як гэтая, напрыклад, «Die Geschichte der WaffеnSS» кніга, я вам скажу, яшчэ тая…

      Усе старыя нямецкія фотаальбомы аднолькавыя.

      Вось галоўны герой з татам і маці, плюс пяцёра братоў і сясцёр, гімназія або realschule, салдат Вермахта, вяселле (калі дажыў), дзеці, унукі, пляжныя кошыкі Растока, горы Аўстрыі. Але яшчэ абавязкова юбілеі і вечарынкі.

      Мяне цікавіць толькі адно – фотаздымкі людзей у форме. Нацысткай. Далёка не ва ўсіх альбомах яны ёсць. Але ёсць… Калі ўпершыню ўбачыў іх, зразумеў – гэта не тыя фашысты.

      Куды дзеліся тыя карыкатурныя фрыцы з савецкіх фільмаў. Савецкая прапаганда разабралася з іканаграфіяй фашыста на ўзроўні антрапалогіі: ён быў чужым ва ўсім, меў ненаскія міміку і абрыс твару, погляд, выправу… Тыя, у фільмах, іншыя. Гэтых нібы падмянілі. Такія ж хлопцы, што атачаюць мяне на вуліцы, на працы, паўсюль… Лагодныя, усмешлівыя. Толькі жылі яны тады. Цяпер іх шмат у мяне…

      Зігфрыды, Йоганы, Віллі, Пiтэры, Томасы…

      1939, 1940, 1941, 1942, 1943, 1944й… Сорак пятага няма ніводнага фотаздымку.

      Большасць са сваімі Штэфанi, Монікамі, Даніэлямі, Рэнатамі, Кароламi…

      Такімі ж вясёлымі і лагоднымі… Маладосць усмiхаецца з фотаздымкаў.

      Іншы варыянт фотаздымкаў – групавыя. Салдаты на адпачынку, у казарме, на прыродзе. Заўсёды вясёлыя, бестурботныя, жыццярадасныя. Хлапчукі, што гуляюць у «вайнушку». Штодзённая гульня з прыладамі смерці рознага калібру. Гульнёвы рытуал вайны…

      Кожны верыў, што вайна не надоўга. Што загіне хто заўгодна, толькі не ён. Ніхто не жадаў застацца ў чужой краіне, у чужой зямлі…

      Засталіся…

      Яны цэлiліся ў маіх бацькоў, сваякоў, знаёмых… не сваякоў і не знаёмых…

      Яны цэлiліся ў мяне…

      Тысячу разоў я задаю сабе гэтае пытанне: «Чаму такія добрыя і адкрытыя ў іх твары? Хіба з такімі тварамі можна было забіваць?»

      …Сёння Ібрагім падрыхтаваў мне сюрпрыз. Кнігу пра лётчыкаў.

      Я узяў у рукі самавіты фаліянт, выдадзены ў Штут гарце пасля вайны.

      Адкрыў… І праваліўся кудысьці… Паляцелі галодныя чайкі думак…

      Дэталi выразна чапляюцца за памяць, як апазнавальныя знакi… Зiхацiць лязо думкi.

      Выбух… Агонь кранаe

Скачать книгу