Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 19
Але заўсёднікам рынку ўсё ні па чым. Няспешна плыве цягучая замазка натоўпу. Ля дзвярэй павільёна адзення кучкуецца натоўп.
Вось сухарлявыя немкі, марцыпанавыя матроны, якім добра за сорак…
Вось полькі, зграйка пералётных ведзьмачак, якiя належаць да жанчын такога класа, якім не трэба фарбаваць твар і круціцца ля люстэрка…
Румынскiя цыганкі, якiя нярвова паляць цыгарэту за цыгарэтай…
Негрыцянскія «шакаладкі Джоні», якія расплыліся ў дзяжурных усмешках…
Застылыя, як статуі вострава Пасхi, жанчыны ў хеджабах і паліто да зямлі…
Ёсць тут і рускія з напружанымі тварамі і вачамі, поўнымі клопатаў, у якiх знiклi караблi надзей… Гэта тыя, хто думаў, што купіў удачу ў лёсу… Асколкі мары ўтаптаныя ў пясок… Жыццё адпусціла цеціву… Мiнор застыў на вуснах… Людзі, якія апынуліся наколатымi на ўласнае сэрца, як на іголку…
Усе адзін аднаго ведаюць. Толькі і чуваць: «Халейшн!» (Прывецiк! – ням.).
Роўна ў дзевяць расчыняюцца дзверы. Натоўп схамянуўся і рынуўся наперагонкі, на хаду дастаючы вялізныя пластыкавыя мяшкі.
Былы ташкенцкі плэйбой і банвiан, палiглот і весялун Федзя вітае народ:
– Лангзам! Лангзам! Aх, ду ашлох! (Спакойна! Спакойна! Гэй ты, задніца! – ням.)
– Доконт летиш, курва! (польск.) Нешта там яшчэ па-турэцку і неперакладальнае паруску.
Тэмбр яго голасу прымае глыбіню вялікага і магут нага.
Пасыпаліся маляўнічыя дзеясловы, розумам якія не зразумець, але верыць неабходна…
На яго твары трывала сядзiць маска супермэна.
Драпежны выгiб носа, магутныя сківіцы байцовага сабакі, стомленая абыякавасць сталёвых вачэй, голас раскольніка, моцнае тулава раздзірае кашулю. Федзя жыве ў Нямеччыне ўжо даўно. Ён не склаўся як камерсант, але на кавалак хлеба ёсць.
Бітыя русачкi адразу бяруць яго ў абарот:
– Федзя, як ты добра сёння выглядаеш! Нібы па маладзеў!
У Федзі вока на палову твару ад шчасця. Ён залыпаў. Іду далей.
Вакол разгортваюць свае прылаўкі югаславы, арабы, цыгане, палякі, туркі, албанцы, манголы з карычневымі блінамі твараў. Публіка, я вам скажу, яшчэ тая.
Вось надутыя пiвам Макс і Морыц.
Каларытныя два керла (дзяціны – ням.) гадоў пяцідзесяці, заплылыя твары, шчацінне, гумовыя боты і вайсковыя плашчы да зямлі ў любое надвор’е. Нязменныя бутэлькі піва ў руках…
Старая румынка з асляпляльнай усмешкай і этажэркай жалезных зубоў, гадзінамі пілікае на скрыпцы адну і тую ж мелодыю… Здаецца, яна выцягвае ноты за хвасты з глыбiнi душы…
Эстэт гадоў шасцідзесяці, горла захутанае ў вялізнае чырвонае кашнэ, чорны плашч наросхрыст, рукі ў кішэнях, сівы хвосцік… Зпад лесу валасоў выступае тонкi твар нябожчыка. Дамы такога ж узросту ў старых манто і карункавых капялюшыках, нафарбаваныя флёрам ХІХ стагоддзя…
Два