Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк страница 6

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

справядлівасці.

      – Бярэм? – спытала Сонька. – Нядрэнны кусок нам даюць. Там у пана Драгабыцкага заўжды найлепшая капуста і буракі выводзіліся.

      Уладзімір маўчаў. Ён сядзеў пад яблынькай, прыдбанай з дворскага саду ў выніку маленькай, асабістай парцэляцыі і бачыў, як пяццю гадамі раней жаўнеры вядуць на расстрэл старога пана. Ідуць праз вёску, мужыкі здымаюць шапкі і апускаюць вочы ў зямлю, жанчыны пазіраюць зза штыкецін, крадком выціраючы слёзы, тры савецкія жаўнеры за спінай пана Драгабыцкага пасвістваюць вясёлую песеньку, а пан крочыць з высока ўзнятай галавой, адзначае кожны крок лакіраванай кульбай, а дыямантавым позіркам развітваецца са светам і яго малымі праблемамі. Потым, праз груз і попел, Уладзімір бачыў яшчэ, як нямецкія гусеніцы раз’язджаюць паніча Стасінка ў чырвоную пляму, і чуў, як намаршыраваўшыся ўдосталь, усе арміі свету сыходзяць у казармы, з грукатам зачыняючы за сабой дзверы. З такім грукатам друкуюцца пасведчанні аб тымчасовай зямной уласнасці.

      Адразу пасля заканчэння сяўбы геадэзы вярнуліся. Пад наглядам камісараўагітатараў адмянілі сваю ранейшую працу, спайваючы паасобныя загоны ў адзін бязмежны арганізм.

      – Што тут цяпер будзе? – пыталі мужыкі.

      – Тут цяпер будзе калгас. Вялікі Савецкі Саюз зноў ідзе да нас з братэрскай падтрымкай і дае прыклад, як добраўпарадкаваць зямлю, – вывучанай фразай адказвалі камісары.

      – Ну вось, нікуды мы і не дзеліся, – сказала бабка Сонька, агортваючы позіркам доўгія радкі капусты. Дворская зямля раскрылася якраз зялёнымі лісткамі, і яны радасна выбягалі да сонца і да людзей для агульнага карыстання.

      Калгас выстаяў год. Прытаіў дыханне да жніва, адгарланіў восень, сяк-так перазімаваў. Напрадвесні разваліўся, а вясной людзі выйшлі ў поле шукаць кожны сваю мяжу.

      Зямля, загартаваная ў доўгай гісторыі ледавікамі, землятрусамі і шматлікімі сутычкамі з каметамі і астэроідамі, і гэты кароткі эксперымент вытрымала, не міргнуўшы вокам. Больш пацярпела яе жывая матэрыя. У полі асот узяў перамогу над аўсом, а коні, прастаяўшы зіму на поснай сечцы, дайшлі да вясны моцна скарочанай чарадой. Але тады жыхарам маленькай Апакі працягнула руку дапамогі заакіянская імперыя. У выпадку Уладзіміра Іванюка падтрымка выявілася чорным, смалістым канём. У гонар ахвяравальнікаў назвалі яго Унрам.

      “Якое цікавае жыццё. Раз чалавек на белым кані, другі раз на чорным”, – здзіўляўся Уладзімір, закладваючы хамут на смалістую шыю Унры.

      Загледжаны ў чорную кропку, Уладзімір ішоў за плугам і думаў: “А калі б так даць каню абсалютную волю, мабыць, пралажыў бы ён скібу аж у сваю далёкую Амерыку? А можа, плюнуў бы на плуг ды праляжаў бы ў цяньку дзень да вечара?”

      Часам, калі жаўрукі песняй збівалі з прасторы пах неба і скідалі яго ўніз, спыняў каня і слухаў. Затым схіляўся, набіраў жменю пяску, нюхаў яго. Прыжмурыўшы вочы, чарговы раз трапляў у здзіўленне: “Водар нябёсаў

Скачать книгу