.

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 10

Автор:
Жанр:
Серия:
Издательство:
 -

Скачать книгу

і ў сшыткі, і ў дом пачалі заходзіць новыя людзі і аднаго за другім выцягваць хлопцаў у свет. Першым пайшоў на фабрыку Антон, яго следам Коля, а потым Сашка. Валодзя з’ехаў у Варшаву ў політэхнічны інстытут, праз чатыры гады вярнуўся і як дыпламаваны інжынер засеў у фабрычным офісе і зусім забыўся пра свой першы верш.

      Дзядзька Ваня

      “А няхай цябе пекла каўкне”, – сказала аднойчы бабка Сонька. Было гэта ў той год, калi Велiкоднае свята прыйшло напярэдадні святога Юр’я, i калi ў Вялiкую пятнiцу мы iшлi ў царкву, каб там, аб’яднаўшыся з іншымі жыхарамі Мястэчка, чакаць цуду пераўтварэння смерці ў жыццё.

      А за нашай спiнаю пружыністым вайсковым крокам маршыраваў дзядзька Ваня. У левым борце ягонага пiнжака чырванеў вялiкi бант, твар святлеў ад бязмежнай радасцi, а думкі крылілі над Мястэчкам. Дзядзька Ваня спяшаўся адзначыць перамогу заўтрашняга свету над учарашнiм.

      Ранiца стаяла сонечная, і першая зелень ускарасквалася на бярозы. У такiя хвiлiны хочацца чалавеку жыць i спяваць. I дзядзька Ваня напяваў радасную, парэвалюцыйнаму бадзёрую песню.

      – Дзень добры, панi Сонька. Таксама на манiфестацыю, а? Дык мо разам? Калi ласка, – усмiхнуўся прыгажэй за майскае сонца i падставіў дапаможнае плячо.

      І ў такую ранiцу бабка сказала: “А хай цябе пекла каўкне. Смалу там будзеш жавацьперажоўваць”.

      – Ну і файна, пані Сонька, – падхапіў ён. – Пекла таксама для людзей. Цёпла там, кампанiя не з апошніх. А смала? Якая зараз у пекле смала? Уся яна асфальтам ляжыць на дарогах і вуліцах.

      А потым я стаяў у царкве, узiраўся ў смутныя аблiччы Марыi i Магдалiны, што трымаюць варту над чорным прамавугольнiкам плашчанiцы. Глядзеў i ў васкавы твар распятага на крыжы Iсуса, i была ў мяне на Iсуса балючая крыўда: чаму якраз у першы дзень мая дазволiў нягоднiкам зрабiць здзек са сваёй асобы? У той дзень, калi ў Мястэчку гучаць духавыя аркестры, вулiцамi пад музыку маршыруюць жаўнеры ў парадных мундзiрах i дзяўчаты ў спартыўных касцюмах, дзядзька Ваня, стоячы на балконе Дома партыі, пасылае зза буйных, чорных вусоў ветлiвую ўсмешку ўсяму свету, а ў кiёску, побач з каталiцкім касцёлам упершыню пасля зiмовага перапынку прадаецца марожанае. А з першага смутку выплываў другi смутак: “Бедны дзядзька. Як жа зараз яму жыць, пасля смерцi з такiмі перспектывамі?”

      Нахабнае пытанне таўклося ў маіх грудзях доўгiя днi i месяцы, разгаралася пры нагодзе ўсялякiх харцэрскiх святкаванняў – менавiта тады запрашалi мы дзядзьку Ваню, прысаджвалi яго да вогнiшча, вязалi на шыю чырвоную хустку, а ён, падставiўшы твар да полымя, прыводзiў з далёкай мiнуўшчыны i перадаваў нам выявы вялiкіх подзвігаў.

      I я таксама глядзеў у агонь, а вачыма душы ўяўляў, як распаўзаюцца, уздымаюцца чырвоныя языкi, i не паспееш аглянуцца, як бяруць у абдымкi дзядзьку Ваню. З трэскам спапяляюцца ногi, што пратапталi не адну партызанскую сцежку, i рукi, якiя нiколi не прамахнулiся, узяўшы на прыцэл варожы аб’ект, i вочы – яны ж заўсёды адсочвалі пагрозу, нябачную іншым вачам. Уявiўшы такiя пякельныя пакуты, я тайком адступаў ад вогнiшча, стрымгалоў ляцеў да хаты i, забiўшыся

Скачать книгу