Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк страница 12

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

а потым суседзi забяруць яе з хаты, занясуць на могiлкi, апусцяць у глыбокую яму i прысыплюць жоўтым пясочкам. Дакладна так, як адбылося з панам Алёшкам. Звалі яго Жалезным, або Несмяротным, пэўна таму, што ў бліжэйшыя дні збіраўся паставіць крок у другое стагоддзе сваёй зямной вандроўкі. Але дзевятнаццатага снежня з раніцы пайшоў дождж, а апоўдні неба пасвятлела, i з усходу ад пушчы вецер дзьмухнуў прымаразкам. Вулiчны брук прыадзеўся чыстым, халодным шклом.

      Пан Алёшка, якi здрамнуў пасля абеду, якраз пралупiў вочы. Пераблытаўшы адвячорак з досвiткам, накiнуў на плечы абшастаную баранiцу, накiраваўся ў мясную краму.

      У той дзень у праваслаўным календары адзначаўся святы Мiкалай. I дзядзька Коля з дзядзем Ванем выпiлi суседскую бутэльку. Апошнюю, што прыхавалася ў хаце.

      У нас нiколi не адыходзяць ад стала з такой прычыны.

      – Злётаю ў краму, – сказаў дзядзька Коля, выводзячы з гаража матацыкл. – Спраўлюся ў тры мiгі.

      – Нiкуды не паедзеш, – зачапiлася за задняе крыло матацыкла цётка Люба.

      – А от жа i злётаю! – адкрыта, заўзята, як ніколі раней, дзядзька Коля выступіў супраць сваёй жонкі. Пасадзіў на галаву каску i, не зашпiльваючы яе, акiрэчыў цыратавае сядло, левым чаравiкам тузануў стартэр.

      – Дуй, Колік, я тут пачакаю, – падмiргнуў дзядзька Ваня.

      Стала ясна: нi пры чым тут пратэсты i лямант цёткі Любы. У асаблiвых выпадках жаночы розум прымушаны скарыцца, укленчыць перад мужчынскiм гонарам.

      Але матацыкл не дайшоў да мэты. Мабыць, рука самапасам ад святочнай фантазii надта моцна наехала на ручку газу. А можа, вулiчныя камянi ад нечаканай змены надвор’я паднялi нос вышэй за штодзённую норму. А можа, як пры нагодзе незразумелых здарэнняў кажа народ – проста так трэба было!? Адным словам, сцежкi матацыкла i пана Алёшкi перасекліся.

      Першай з’явiлася хуткая дапамога, і быў гэта самы лішні ў свеце маршрут. Лекар праверыў пульс, паглядзеў у знерухамелыя вочы пана Алёшкi i развёў рукамi, пацвярджаючы такiм чынам людскую бездапаможнасць у канфрантацыi з нябеснымi рашэннямi. Следам за медыкамі прыляцелі мiлiцыянеры і павалаклi дзядзьку Колю ў напрамку сiняй “ныскi”. I дзядзька Коля не запiраўся, толькі бесперапынна паўтараў “ясна халера” i “холера ясна”. I нi слова больш.

      – А гарэлку сёння обыватэль піў? – дапытваўся малады сяржант. Але адказ быў нязменны: «Холера ясна…»

      Потым, калi ўжо сумная навіна на добрасуседскіх крылах аб’явілася ўсяму Мястэчку, прыбегла таксама цётка Люба. Яна ўголас рыдала i пыталася, што рабiць адзiнокай жанчыне, муж якой па апошнiя днi свае будзе гнiць у астрозе. Затым гутарыў з мiлiцыянерамi дзядзька Ваня.

      – Значыць, пракаціліся мы, – азваўся, хмурна зазiраючы ў вочы сяржанту.

      – Ага, – пацвердзiў сяржант.

      – А такiя старэчы, што бестурботна i без кантролю малодшых сямейнiкаў сноўдаюць публiчнымi дарогамi – калi не скандалам, як тады iначай назваць? – ад злосцi дзядзька Ваня торгаў доўгiя вусы.

      – Ну, –

Скачать книгу