.

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 13

Автор:
Жанр:
Серия:
Издательство:
 -

Скачать книгу

непаголены, вочы абведзеныя чорнымі кругамі. Менавіта так з пераможных паходаў вярталіся сярэднявечныя рыцары і новачасныя партызаны. Адразу на вакзале сеў у таксi, замовіў курс на местачковую турму, і за пяць хвілін выцягнуў адтуль дзядзьку Колю на белы свет.

      Пад вясну, ледзь снег паспеў адысці ў далёкае мора, заехалi на вулiцу экскаватары, дарожныя каткi, трактары i іншыя машыны, якiя мы, бачыўшы ўпершыню, не ўмелi назваць. З аграмадных катлоў лiлася на каменне чорная, кiпельная смала.

      Коля

      Падзеі для іншага месца звычайныя і банальныя, як прыезд вандроўнага цырку, візіт прэзідэнта або прэм’ерміністра, у малых мястэчках адкладваюцца ў памяці на доўгія гады, а нават набіраюць прыкмету несмяротнасці.

      Дакладна так было са з’яўленнем першага ў нас партрэта аголенай жанчыны. Усё здарылася нечакана, і – як ні дзіўна – мая набожная цётка Люба мела да гэтай гісторыі вялікае дачыненне.

      – Будзем красіць кватэру. Даволi цярпець шэрыя сцены. Трэба ўсё зрабiць, як у людзей, паместачковаму, – сказала аднойчы цётка, стаўляючы на стол талерку дранікаў. Дзядзька Коля вылавіў з талеркі тоўстую шкварку, запёр яе языком за зубы і, высмоктваючы раскошлівую сакавітасць, згодна хістнуў галавой: – Ага, давай.

      Ён слухаў сваю жонку вопытам супольных гадоў і ведаў, што гэтая шкварка, затопленая ў пульхных абдымках бульбіны, мае сэнс, а ў дыскусію з цёткай Любай паглыбляцца дарэмна. Прыпаміналася таксама няшчасная паездка ў ларок за пляшкай, калі ён быў “за”, а цётка “супраць”, а ў канчатковым выніку праўда аказалася на яе баку.

      – А хто памалюе? – Дзядзька Коля справіўся з апошнім дранікам, падняўся зза стала, сытым, спакойным позіркам прайшоўся па сценах. Цягам дзесяці гадоў вочы зжыліся з аднастайнасцю найбліжэйшага краявіду, ды і зараз сцяна не адгукнулася ні адным словам, ні адной яркай плямкай, што магла б парушыць звычайны выгляд дня.

      – Зэнік памалюе. Лепшага ў Мястэчку і не знайсці.

      – Ага, Зэнік. Ён ведае, што і як, – пагадзіўся дзядзька, аддаючы лёс сваіх сцен на літасць местачковага маляра.

      Аднак цётка Люба была асобай канкрэтнай, добра арганізаванай і ні за што на свеце не рызыкнула б вызначыць заўтрашні дзень латарэяй выпадковых здарэнняў. Калі наступнага дня ў хату завітаў маэстра, уся інвестыцыя размеркавалася на канкрэтныя колеры, кожная дэталь стаяла на сваім месцы, а форма завяршалася прызначанай сабе лініяй.

      – Тут лужок на ўзлеску, там алень з узнятымi рагамi, побач экзатычная пальма, залатое сонейка, тры лiсткi клёну ў кожным навугольнiку. А ўсё на ясназялёным фоне, дакладна, як у краўца Клюка.

      Кравец Клюк ішоў праз жыццё насуперак сацыялістычнай дзяржаве. Днямi i адвячоркамi выцiскаў грошы з даваеннага зiнгера. А затым, начамі, забiваў iх у ёмiстыя мяшэчкi i, заплюшчыўшы вочы, пад шолах банкнотаў мроiў сонныя дзівацтвы. Можна сказаць – быў ён авангардам гэтага Мястэчка, яго падпольным правадніком на шляху ад бяспечнай сярмяжнасці сённяшняга дня да рызыкоўнай краіны лепшай будучыні.

Скачать книгу