Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк страница 11

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

пераняць гэты сцяг ды разгарнуць яго на ўвесь свет.

      – А дзядзька Ваня, ён праваслаўны цi каталік? – У лугах, што цягнуцца ўскраінай пушчы, мы гулялі ў сцізорык. Заядла, заўзята, быццам на сталёвае лязо абапіраўся лёс свету. Сцізорык быў маленькі, шматкаляровы, якраз выструніўся лязом, але ў пластмасавай ручцы прыхоўваўся штопар, пілка для пазногцяў, невядомага прызначэння шпікульцы. Дакладна такія сцізорыкі прадаюцца падчас царкоўнага фэсту ў дзень Успення Прасвятой Багародзіцы, што ў праваслаўным календары адзначаецца за тры дні да заканчэння вакацыяў.

      Вастрыё забівалася ў траву, небам ішлі самалёты, знікалі за павеўнымі сукенкамі апошніх летніх аблачын, выходзілі на чыстае поле і зноў чорным пузам рэзалі блакіт.

      – Рускія на Чэхаславакію сунуць, – руды Віцік прыклаў далонь да ілба, пальцы склаў у казырок, засланяючы вочы ад нахабных промняў. А дзядзька Ваня кажа: – Ото цяпер ужо добра адлупцуюць пэпікаў па дупе. І менавіта тады нехта ўпершыню паставiў Віціку пытан не – праваслаўны цi каталік дзядзька Ваня? Пачыналi мы неяк здагадвацца, што людзi ў Мястэчку падзяляюцца на тых, хто дзеля гутаркi з Усявышнiм заходзiць у блакiтную царкоўку, ды іншых, якiя з такой жа мэтай бяруць кірунак на белы касцёл у цэнтры Мястэчка. Вiцiк, уладкоўваючы сцiзорык на кончыку носа, адказаў не адразу. Забiўшы як трэба лязо ў траву, зiрнуў на нас вокам пераможцы: “Нi такi дзядзька Ваня, нi сякi. Ён – партыйны!”.

      – Значыць – якi? – усе вочы сыйшлiся на рудой чупрыне.

      – Партыйны. Чалавек, якi можа ўсё, – удакладнiў Вiцiк.

      Здаралася, частаваў цукеркамi i бацюшка Сцяпан, калi пасля святаў Божага Нараджэння сноўдаўся з хаты ў хату з малiтвай. Гэта да ягонага вiзiта рыхтавалася на стале грамнiчная свечка, побач лягала буханка хлеба i ставілася пасудзiна са свянцонай вадой, а мiж iх сарамлiва прысядаў на кукiшках алюмініевы пятак, натапырыўшы крылы, глядзеў з аверса арол, а рэверс выяўляўся рыбаком, што працавiта разгартае сетку. Пакрапiўшы ўсе чатыры сцяны, бацюшка на хвiлiну апускаўся ў крэсла i, уздыхаючы ўголас – заўжды так уздыхаецца пры нагодзе нямiлага абавязку – згартаў у кiшэню пяцёрку.

      – Вучыцца трэба добра, быць слухмяным, шанаваць маму i тату, уладу школьную i дзяржаўную, i ўрокi рэлiгii не прапускаць таксама – так ён казаў. Але што бацюшка? Ці здарылася яму калi-небудзь прыадзецца ў партызанскi мундзiр? Зняўшы вiнтоўку з пляча, крыкнуць: «Стой, страляць буду!» I бабах у чорнае бяздонне ночы? Хутчэй за ўсё – не. І галоўнае, не было пэўнасцi: ці бацюшка Сцяпан – чалавек партыйны, хто можа ўсё і заўсёды? Як, скажам, дзядзька Ваня.

      На такое пытанне нават бабка Сонька не дала адназначнага адказу. Паглядзела на мяне неяк дзiўна, адвярнулася, плюнула пад ногi. Сказала некалькі слоў пра дурных неадказных партызанаў, пра сала i кажух, падабраныя з кладоўкi. Прыпомнiла таксама свайго брата Арцёма – бачыла яго апошнi раз у сорак трэцiм, у студзеньскi вечар, калi тоўсты паліцыянт Казімір Валанцей даручыў яму варту на чыгуначных рэйках. А ноччу падарваўся

Скачать книгу