Вуліца Добрай Надзеі (зборнік). Міхась Андрасюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк страница 14

Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

адказвала цётка Люба. – Калі ласка – і капустачка, і катлецік, і картопелькі, калі ласка. А алкаголь – у ніякім выпадку. Алкаголь – і сам па сабе грэх, і прычына другім грахам.

      Аб грахах меркаванне цёткі Любы было простае і яснае. Яе свет бег наўпрасткі, як дарога з пушчы ў Мястэчка, разганяючы на адзін бок сцежкі дабро, на другі зло…

      – Значыць – не? – упэўніваўся маэстра. Але ўпэўніваўся адно для віду. У такія хвіліны – хвіліны канчатковага выпрабавання – цётка Люба мела ў сабе адвагу сэрца святога Юр’я, які перамагаў пякельнага цмока, і ўпэўненасць рукі архангела Міхала, калі ён вострым мячом скідваў антыхрыста ў самыя глыбокія закавулкі пекла, і бесцырымоннасць першых крыжаносцаў, адпраўленых у чужы свет, каб вогнішчам добрай навіны асвятляць морак сярэднявечча.

      Ва ўстрыманні і творчай самоце маэстра выстаяў тыдзень.

      Кажуць, усё найлепшае, што стварыў чалавек, ён выказаў голасам крыўды, размаляваў пэндзлем пакуты, выразаў долатам адзіноты. Гэта абсалютная праўда. Калі Зэнік адчараваў дзверы, калі адкрыў іх насцеж, цётка Люба аж пляснула ў далоні. Сцяна, з падлогi па столь, прыадзелася кветкамі. Расцвiла ружамi, канваліямі, польнымi макамi. А ўсё напоенае расою, скручанае ў гiрлянды, у лiпеньскiя букеты, здаецца – толькі хвiлiну раней згарнулi iх з поля, з агарода, з лясной паляны. I калi зараз не прыйшлi цётцы Любе на думку цудныя сады Семiрамiды, то, мабыць, адно па той прычыне, што нiчога пра іх iснаванне не ведала.

      А потым вочы цёткі злёталі на другую сцяну, і адбылося непрыемнае.

      – А курва твая маць! – сказала яна нечакана.

      Можна зразумець яе гнеў. На супрацьлеглай тапчану сцяне было менш кветак. Праўда, таксама ж сакавiтыя i натуральныя там колеры. I кожны пялёстак, i паасобная жылка жыўцом скапiраваныя з натуры, i ўсё ўкладваецца ў фантазiйны прамавугольнiк, у раму – не сустрэць прыгажэйшую ў самых лепшых галерэях свету. А вось цэнтр малюнка, усю яго сутнасць запаўняе дашчэнту аголеная, чужая панюся. Разлажылася i ляжыць – метр над падлогай, бы законная тут гаспадыня. Левая рука, сагнутая ў локцi, падпiрае нязначна ўзведзеную галаву, другая далонь – кветка там мiж пальцаў – пяшчотна гладзiць пурпуровы сасок. Ёсць i чорны трохвугольнiчак нiжэй жывата, над трохвугольнiчкам каляровы матыль. А затым толькі ногi – доўгiя, да акна.

      – А ё… тваю маць! – паўтарыла на мове дзяцінства цётка Люба. У сітуацыях экстрэмальных людзі адклікаюцца да сваіх прапачаткаў, шукаюць там падтрымку, пакаленнямі нажытыя правілы, здольныя супрацьпаставіцца нахабным прыступам актуальнай хвіліны.

      Маэстра, не сканфужаны адмоўнай рэцэнзіяй, ветліва ўсмiхнуўся, паклаў на стомленыя вейкі свае залатыя рукі.

      – Вось, цётачка, было б i ўсё. Яшчэ толькi пратэрмінаваны паёк. Сем пляшак, як сем дзён – паказаў на пальцах. – У іншым выпадку гэтая вось паненка застанецца тут. На век вечны.

      Ажыццяўляючы пагрозу, загарнуў у ёмiстую торбу пэндзлікі, бляшанкi, бутэлькi.

      – А ты нават і не думай. Грошы – калi ласка. Называй цану, плачу

Скачать книгу