Вяртанне Ліліт. Юлія Шарова
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Вяртанне Ліліт - Юлія Шарова страница 15
Тая самая. Вельмі прыгожая. Там, у залеву на трасе…
Дзяўчына ішла вуліцай, не раўнуючы каралева. Юрась імгненна забыўся і на МУС, і на прэсавую канферэнцыю, і на свой жанаты стан. Вось ён дагнаў яе і схапіў за руку. Яна глядзела на яго здзіўлена, але ні ценю страху на ейным абліччы не было.
Якія ў яе дзівосныя зялёныя вочы!
– Ратуйце! Рабуюць! Рату-у-уйце!
Гэты крык ледзь не парваў яму бубенныя перапонкі. Журналіст «Нашай Нядолі» на вачах у дзясятка калегаў і некалькіх міліцыянтаў хапаў за рукі жанчыну гадоў сямідзесяці, а яна трымалася за сваю торбу і раўла рыхтык сірэна рэанімабіля.
– Выбачайце… – прамармытаў Юрась і адпусціў жанчыну.
Галава забалела як у тую ноч, а можа, нават мацней. На вялікае шчасце, жанчына ўцякла прэч адразу, а ў міліцыянтаў не спрацаваў рэфлекс кайданкоў. Журналісты таксама стаялі агаломшаныя і не задавалі пытанняў пры ўсёй сваёй прафесійнай цікаўнасці.
Калі ўся група запрошаных карэспандэнтаў сабралася, дзяжурны міліцыянт правёў іх у патрэбны пакой на другім паверсе і запрасіў займаць месцы пры круглым стале. Юрась машынальна дастаў з заплечніка дыктафон і нататнік з асадкай. Усе нарыхтаваныя пытанні выпетрыліся з галавы. Пасля інцыдэнту ля пад’езда МУС яму ўжо не хацелася вытыркацца, таму калі прыйшоў выступоўца, журналіст проста падсунуў дыктафон бліжэй да «гаварушчай галавы» і пачаў занатоўваць прамоўленае на паперы. Рукі яго не слухаліся, і таму Юрась неўзабаве кінуў канспектаванне.
Таўсматы маленькі дзядзечка ў пагонах, начальнік Упраўлення высокай маралі МУС Рэспублікі Беларусь, нешта забубнеў: колькі танцорак, афіцыянтак і прадавачак вопраткі ў дарагіх буціках не даехала да Бахрэйна, Кіпра і Турцыі. Журналісты пыталіся наконт легалізацыі прастытуцыі ў Беларусі. Дзядзечка адказваў, што такая прафесія супярэчыць самому духу беларускага народа, таму ліха трэба выкараняць.
– Асабіста я рашуча супраць легалізацыі і зраблю ўсё, каб гэтае пытанне нават не абмяркоўвалася! – паабяцаў дзядзечка.
Прэсавая канферэнцыя скончылася даволі хутка. Юрась сабраў свае рэчы і пашкандыбаў да выхаду. Ужо сеўшы ў машыну, ён захацеў спраўдзіць дыктафонны запіс.
Там было чыста – ніводная рэпліка не захавалася.
24
Радыкс: Марс у Раку ў квадратуры да стэліума ў Авене (Сонца, Месяц, рэтраградная Венера), Уран у Ільве ў трыне да стэліума ў Авене
Васіль Мікалаевіч Зайчыкаў, начальнік таго самага Упраўлення высокай маралі МУС, неаднойчы наракаў, што ў богам забытай краіне калгаснікаў кепска з прафесіяналамі (то бок з прафесіяналкамі). Ён пабачыў і пакаштаваў шлёндраў цэлымі партыямі і калекцыямі, але не знайшоў таго, чаго хацеў. Ён купляў сабе дзяўчат баскетбольнага росту з плячыма