Вяртанне Ліліт. Юлія Шарова

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне Ліліт - Юлія Шарова страница 13

Вяртанне Ліліт - Юлія Шарова

Скачать книгу

да вяртання ў Мінск заставалася зусім нічога, новаспечаны пісьменнік прысніў Уладара. Ён, натуральна, сядзеў на троне і глядзеў на свайго стваральніка сумнымі-сумнымі вачыма. Затым ён звярнуўся да Юрася сіпатым і дарэшты стомленым голасам:

      – Аўтар, аўтар, прымусь мяне хоць нешта рабіць, у мяне срака здранцвела тут сядзець! Я – жорсткі і ліхі Уладар, я павінен дзейнічаць: сцінаць галовы, паліць гарады, піць кроў цнатлівак і есці вантробы немаўлят. А ты ўсё не можаш даць мне абсяг працы.

      Юрась вінавата лыпаў вачыма і не ведаў, што адказаць. А Уладар раптам (скуль толькі моц узялася) гаркнуў:

      – Аўтар, хрэн табе ў вочы, уключы фантазію! Ці табе журналістыкай зусім мазгі высушыла?! Пачынай, варушы глуздамі, а то будзеш мяне сніць штоночы.

      Няшчасны стваральнік жанру палітычнага фэнтэзі прачнуўся і ўжо не здолеў заснуць. Сарваўся з ложка і пайшоў на кухню запарыць сабе кавы. Жонка скрозь сон запыталася: «Ты чаго?» Юрась не адказаў. Узяў ноўтбук і пачаў развіваць дзейнасць галоўнага героя.

      Для пачатку Уладар трохі парэфлексаваў над сваім лёсам і згадаў цяжкое маленства ў забытай Богам вёсцы, дзе маці-жабрачка гадавала яго адна, без бацькі. Пляткарылі, што яна нарадзіла сына ад чарадзея, які злавіў яе, калі яна аднойчы пайшла ў грыбы і заблукала ў лесе. Чарадзей трымаў яе ў сваёй таемнай пячоры тры дні і тры ночы і адпусціў толькі тады, калі зразумеў, што дзяўчына носіць пад сэрцам плод ягонага чарадзейскага насення… Пісьменнік і не заўважыў, як нашрайбаваў ажно дзве старонкі тэксту. Справа ўсё-такі зрушыла з месца! Ён вярнуўся ў ложак і ўпершыню за ўвесь адпачынак заснуў спакойным сном, пяшчотна абняўшы жонку.

      Наступнаю ноччу Уладар да яго не прыйшоў. Але Юрась ужо і без гэтых запалохванняў гатовы быў напісаць палітычна-фэнтэзійную эпапею. Цяпер ён шрайбаваў па некалькі старонак тэксту штодня і ўрэшце пачуваўся шчаслівым.

      19

      Радыкс: Венера ў злучэнні з Плутонам у 2 доме

      Семдзесят восем тысяч даляраў.

      Калі Мілана замовіла ў банку канвертацыю беларускіх рублёў, то атрымалася раўнютка гэтая сума – ніводнага рубля рэштай.

      Яна патраціла пяцьдзясят шэсць тысяч на невялічкую двухпакаёўку ў Зялёным Лузе. Дваццаць дзве тысячы пакінула ў банку на жыццё-быццё, але вырашыла іх не чапаць.

      У цяперашнім Мінску яна адчувала сябе спакойнай і абароненай у параўнанні з Масквой, нават успаміны пра ліхія часы, перажытыя ў адным з колішніх уцелаўленняў, перасталі яе пераследаваць. Яна памятала, але не згадвала. Мілана ўпадабала тутэйшы тэмпарытм існавання, меншую накручанасць людзей і цалкам натуральнае «дабрыдзень», якое часцей можна было пачуць у крамах і ў банках.

      Яна пачынала думаць пра будучыню. Ёй усяго дзевятнаццаць пашпартных гадоў, то чаму б не атрымаць нейкі дыплом і не ўладкавацца на легальную працу, каб не прыцягваць да сябе залішняй увагі. Можна сядзець у офісе з панядзелка па пятніцу, займець сяброў, адкрыць шэнген і ездзіць на шопінг

Скачать книгу