Вяртанне Ліліт. Юлія Шарова

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне Ліліт - Юлія Шарова страница 22

Вяртанне Ліліт - Юлія Шарова

Скачать книгу

хатняга лікёру і пастанавіў заначаваць на роднай тахце. У тэлефоне сеў акумулятар, зараднік застаўся ў рэдакцыі. Ну, такой бяды, падумалася яму. Раніцай, выйшаўшы на працу і паставіўшы тэлефон на сілкаванне, ён пабачыў пяць прапушчаных выклікаў і столькі ж непрачытаных смс ад Веранікі. Юрася загрызла сумленне, і ён патэлефанаваў, патлумачыў, што быў у бацькоў.

      – А чаму адразу не паведаміў? Я хвалявалася.

      Ён пачаў апраўдвацца, ды так нязграбна, што сам адчуў: жонка падазрае яго ў тым, што ён не чыніў. Юрась хуценька вымысліў легенду для шэфа і адпрасіўся з працы. Кінуўся ў краму і набыў парфуму, якой Вераніка даўно прагнула. Дарогаю набыў яшчэ кветак і ўвесь такі галантны з’явіўся на ганку дзіцячага садка, дзе жонка адбывала сваё размеркаванне. Юрась калі-нікалі любіў пацешыць уласны ПУЗ шырокімі жэстамі.

      Вераніка акурат піла гарбату з выхавацелькай ясельнай групы, якая толькі што паклала малых спаць. Цяпер выхавацелька давала псіхалагічную падтрымку дыпламаванаму псіхолагу.

      – Калі мужык загуляе, ён звычайна пачуваецца вінаватым, – навучала яна Вераніку. – Вось як пачне апраўдвацца, будзе занадта лагодны, тады і хвалюйся. А тут, можа, сапраўды ў бацькоў начаваў, га?

      Вераніка спакутавана ўсміхнулася, бо ёй карцела, каб гэтая недалёкая кабета мела рацыю. У гэты момант увайшоў Юрась з ніштаватым венікам ружаў і прэзентам, запакаваным на нейкім там другім паверсе ГУМа. Ён быў вельмі мілы з жонкай і калі сыходзіў, то верыў, што ўсё зрабіў слушна.

      – Дакладна загуляў… – рэзюмавала выхавацелька.

      Літаратурную творчасць Юрась вырашыў адкласці да лепшых часоў, то бок да перамогі дэмакратыі. Тады ж і прыдумаць фінал. А гераічную Міліцу зрабіць бландзінкай або наагул рудой, як жонка.

      32

      Натальны асцэндэнт у 8 доме саляра, салярны Месяц у Скарпіёне, натальныя Меркурый, Венера і Плутон у салярным 8 доме, салярныя Венера (рэтра) і Марс у салярным 8 доме

      Маскоўскія сябры даволі хутка ўзялі след, таму варта было прыспешваць працэсы, каб не зацягваць чаканне. Мілана мусіць знікнуць, а замест яе на сцэну выйдзе зусім іншая асоба. Але спачатку трэба падчысціць канцы – намовіць Раба на начное спатканне.

      Зайчыкаў быў гатовы служыць ёй ва ўсім, але рабіўся ўпарты, калі заходзіла пра час і месца сустрэчы. Раб сам абіраў тэрыторыю і час, прычым свае рабскія справы ён рабіў у абедзенны перапынак або прыдумляў нейкія неадкладныя нарады ды інспекцыі пасярод дня, а сам ехаў пакаштаваць звонкага бізуна Спадарыні. Як быццам адчуваў, што ўначы можа здарыцца нешта некантраляванае.

      Мілана пачала яго шантажаваць: паведаміла, што больш ніколі не прыйдзе. Ён не мог доўга пярэчыць сваёй Спадарыні і ў выніку ўсё спланаваў так, каб вызваліць сабе ноч.

      Спадарыня гэтым разам затрымлівалася. Зайчыкаў пачаў турбавацца: Міланін тэлефон маўчаў. Толькі блізу першай задзынкаў дамафон, і Раб нарэшце пачуў у слухаўцы ейны голас.

      – Адчыняй!

      Сёння

Скачать книгу