Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 10

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч

Скачать книгу

ўгару да анёлаў, якія ў сваю чаргу, паказваюць уніз на Немаўля.

      У 1967 годзе пошта Англіі таксама выдала марку з яскравым малюнкам, прысьвечаным наведваньню пастухоў

      Палюбуемся блёкам пошты Мікранэзіі (1996 г.) з выявай карціны Антоніса Ван Дэйка. Арыгінал карціны «Пакланеньне пастухоў» знаходзіцца ў царкве Прасьвятой Багародзіцы ў Дэдэрмундзе (Бэльгія). Незвычайна, што адзін з пастухоў жанчына

      «Пакланеньне пастухоў» адлюстравалі на марках пошты Злучаных Штатаў Амэрыкі (1971 г.) і Рас – эль – Хаймы (1972 г.)

      Сеньня, сьвяткуючы Эвангельле, паўсюдна бачым шопкі – ідылічную, салодкую карцінку, якая паўтараецца ў шматлікіх сцэнках Раства, якія паказваюцца падчас Калядаў. Гэтыя інсцэніроўкі ідэальна падыходзіць для сьвяточнага настрою, у якім мы знаходзімся ў гэты тыдзень. Ці не губляем мы аднак таго, што адбылося ў рэчаіснасьці? Габрэі чакалі на працягу стагодзьдзяў (і яшчэ чакаюць) на прыход Мэсіі. Ад Дабравесьця адбываліся падзеі, якія паказвалі, што гэта не звычайнае Дзіця. Калі Яно нарадзілася, анёл паслаў да яго пастухоў, кажучы ім, што адбылося. Яны пайшлі, знайшлі Дзіцятка, расказалі іншым, што адбылося. Складаецца такое ўражанне, што нечага, пры апісаньні гэтай падзе ў Бібліі, не хапае. Як бы штосьці прапушчана. Чаму навіна не распаўсюдзілася па ўсім Бэтлееме?

      У 2005 годзе пошта Бразіліі выпусьціла прыгожы блёк з рэпрадукцыяй карціны мастака Оскара Пэрэйры да Сільва. Пастухі падзіўляюць Дзіцятка ў ясьлях

      На полі блёку бачым Бэтлеемскую зорку і трох вандроўнікаў, якія рухаюцца за ёю. Хто яны? У левым куце бачым, што гэта тры каралі, тыя каму належыць наступнымі адведаць Збавіцеля. Над усімі Сьвяты Дух у выглядзе галуба, і лятаюць навокал вясёлыя і радасныя анёлкі.

      Нарадзіўся Збаўца, а большасьць паводзіць сябе як бы нічога ня здарылася! Напэўна габрэі чакалі, што Мэсія зьявіцца ў залатой калясніцы, якая спусьціцца з неба, ці яшчэ ў які дзіўны, алё адпаведны падзеі, спосаб? Народзіны ў стайні ніяк не адпавядалі чаканьням. Ці мы не жывем такімі самымі пачуцьцямі? Молімся, просім Бога дапамагчы і чакаем на цуд, не зважаючы, што Бог пасылае людзей, якія гатовы нам дапамагчы, але мы на іх увагі, не звяртаем таму, што чакаем анёла? Гэта як у тым анекдоце, калі людзі, уцякаючы ад навадненьня, хочуць забраць з сабой сьвятара. Але ён адмаўляецца, гаворачы, што верыць у Боскую дапамогу. Вада ўсё прыбывае, зноў падплываюць людзі і клічуць сьвятара. Але сітуацыя паўтараецца. Праз некаторы час вада даходзіць да вежаў храма і новыя людзі, убачыўшы сьвятара, які чапляецца за званьніцу, каб не патануць, клічуць яго да лодкі. Але сьвятар рашуча адмаўляе, бо верыць у цуд. Нарэшце вада затапіла і вежы храма, так што сьвятар патануў. Па сьмерці стаіць перад Богам і з крыўдаю гаворыць: так верыў у Цябе і што? А Бог на гэта кажа: дурань, тры разы пасылаў табе дапамогу, чаму не скарыстаў?

      Ахвяраваньне Дзіцятка Ісуса ў Сьвятыню

      Калі мінула восем дзён пасьля нараджэньня

Скачать книгу