Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 9

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч

Скачать книгу

дзіўныя дні, незвычайныя. Быццам адкрываецца ў гэты час неба, адмыкаецца зямля, а ўсё тое іншае, нябачнае выпускае на сьвет белы сваіх насельнікаў». Тацяна Валодзіна.

      Першая беларуская марка, прысьвечаная нараджэньню Ісуса Хрыста, надрукавана 23 сьнежня 1997 года. На марцы адлюстраваны звычай калядаваньня на Сьвята Божага Нараджэньня, калі каляднікі ў калядных строях з Віфлеемскай зоркай абходзяць дамы з Каляднымі песьнямі

      Сьвяты час Божага Нараджэньня злучае нашы думкі і сэрцы, аб’ядноўвае нас сілаю міласьці Бога да чалавека і чалавека да Бога, напаўняе радаснай удзячнасьцю, якую прыносім Айцу за Яго неабсяжную міласьць да людзей, каторую абьявіў у сваім Сыне. Адбываецца гэта пры адной умове: мы павінны гэтага моцна хацець.

      «Нарадзіўся голы, гаворыць Бог, каб ты мог вырачыся самога сябе.

      Нарадзіўся ўбогі, каб ты мог лічыць Мяне адзіным багацьцем.

      Нарадзіўся ў стаенцы, каб ты навучыўся асьвячаць кожнае месца.

      Нарадзіўся слабы, каб ты ніколі Мяне не баяўся.

      Нарадзіўся з любові, каб ты ніколі не ўсумніўся ў Маёй любові.

      Нарадзіўся ноччу, каб ты паверыў, што магу асьвяціць усялякую рэчаіснасьць, ахутаную цемрай.

      Нарадзіўся ў абліччы чалавека, гаворыць Бог, каб ты ніколі не саромеўся быць сабою.

      Нарадзіўся як чалавек, каб і ты мог стаць сынам Божым.

      Нарадзіўся, церпячы перасьлед з самага пачатку, каб ты навучыўся прымаць усялякія цяжкасьці.

      Нарадзіўся ў беднасьці, каб ты быў просты ў адносінах да людзей.

      Нарадзіўся ў тваім чалавечым жыцьці, гаворыць Бог, каб усіх людзей прывесьці да дома Айца».

      Пастухі – першыя наведвальнікі Ісуса

      Вакол Бэтлеема раскінуліся прасторныя пашы, дзе ў час нараджэньня Ісуса пастухі ноччу вартавалі свае статкі, каб які зьвер каб які зьвер не ўбіўся ў статак і не нарабіў шкоды. «Раптам зьявіўся ім анёл Гасподні і слава Гасподняя апраменіла іх; і спалохаліся страхам вялікім. І сказаў ім анёл: ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям: бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь; і вось вам знак: вы знойдзеце Дзіця ў пялюшках, Яно ляжыць у ясьлях» (Лукаша 2:8—11).

      Так гэта падзея адлюстраваная марцы Грэнады, выдадзенай у 1977 годзе і на марцы Гішпаніі, выдадзенай у 1972 г.

      Так пастухі сталі першымі.

      «І раптоўна зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, славячы Бога ізаклікаючы: слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, і ў людзях добрая воля» (Лукаша 2:12,13).

      «Войска нябеснае» на марцы Сэнт Вінсэнта (1997 г.) і Грэцыі (2000 г.)

      Людзі па прадказаньню прарокаў з нецярпеннем чакалі прыходу Мэсіі. Таму не дзіўна, што пастухі, пачуўшы такую навіну, пакінуўшы статак, пабеглі ў Бэтлеем.

      «Калі анёлы адышлі ад іх на неба, пастухі сказалі адзін

Скачать книгу