Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 11

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч

Скачать книгу

галубоў альбо двух галубіных птушанят (Паводле Лукаша 2:22—39).

      На паштовай марцы Парагваю з 1970 года постаці старца Сымона і прарочыцы Ганны. Гэта рэпрадукцыя карціны Ганса Мэмлінга. На блёку Аргентыны, выдадзеным у 1990 годзе, бачым галубіных птушанят у руках Язэпа

      Кожная назва ў Эвангельлі не зьяўляецца выадковай і адлюстроўвае розныя асьпекты сьвята. Так «Ачышчэньне» азначае выкананьне Закону Майсеевага, бо Закон прадпісвае жанчыне, што нарадзіла хлопчыка, сорак дзён ачышчацца ад «крыві», а потым адразу прынесьці щ храм ахвяру за сваё ачышчэньне.

      Тут важна разумець, што жанчына ачышчаецца не ад нараджэньня, а менавіта ад крыві, якая суправаджае гэтую падзею, бо само па сабе нараджэньне дзіцяці ёсьць заўсёды чыстым і блаславёным. Кроў і пакуты, якія яго суправаджаюць, ёсьць знакам праклёну, які Бог наклаў на Еву за непаслушэнства і патрабуе ачышчэньня. Багародзіца была пазбаўленая гэтага праклёну паводле Божага Провіду.

      Нараджэньне Хрыста было падобным да таго, як Ён пасьля Ўваскрэсеньня прыйшоў да вучняў праз зачыненыя дзьверы, так і тут не парушыў дзявоцтва Сваёй Маці. Але Яна прыйшла ў Храм, каб выканаць Закон, хаця не мела ў гэтым патрэбы. Яна прынесла ў Сьвятыню Таго, хто выбавіў Яе ад граху і праклёну – Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста.

      У 1982 годзе пошта краіны Антыгуа і Барбуда надрукавала на марцы рэпрадукцыю карціны Рафаэля «Ахвяраваньне ў храм»

      «Ахвяраваньне» – таксама выкананьне Закону Майсея. Паводле яго мужчыны з калена Левія прызначаліся на службу ў Храме, а сваіх першынцаў ізраільцяне павінны былі выкупляць. Тое самае зрабіў і Язэп: ён прыйшоў у Храм, каб выкупіць Сына, але адначасова «пасьвяціць яго Госпаду» – значыць аддаць Богу назаўсёды і поўнасьцю. Выкананьне Закону было знакам дасканалай паслухмянасьці Богу. Як няпослух старога Адама прывёў да праклёну, так паслухмянасьць новага Адама – Хрыста – сталася збаўленьнем для людзей, пачаткам іх новай гісторыі жыцьця. І, у рэшце, гэтае сьвята ёсьць «Сустрэча». Збавіцеля не распазнаюць сьвятары, высокапастаўленыя служкі храма… Дзіцятка Ісуса сустракае Ганна-прарочыца. Канешне, яна чакала Збавіцеля, ведала, Хто такі Мэсія, пазнала Яго ў выглядзе Дзіцятка на руках Марыі. Але не толькі пазнала, а як сапраўдная прарочыца распавяла пра Яго ўсім, хто чакаў збаўленьня ў Ерусаліме. І ў гэтым ёсьць прыклад для нас. Каб нам, калі мы пабачылі Бога ці ў асабістай сустрэчы, ці ў Сьвятым Пісаньні, ці ў Эўхарыстыі, ці ў Таямніцах Царквы, не стацца падобнымі да сьвечкі, якую схавалі пад пасудзінай, але наадварот – асьвятляць пакой – засьведчыць і прапаведаць Бога сьвету і тым, хто «чакае збаўленьня».

      «Ахвяраваньне ў храм». Выява карціны Фра Барталамеа (Fra Bartolommeo) на блёку пошты Гаяны (1994 г.)

      Самая ж сьветлая, напоўненая надзеяй сустрэча з Госпадам – у Сымона. Старэнькі сьвятар, які помніць яшчэ часы Юды Макавея, прыняў на свае рукі Бога. У час сваёй маладосьці, чытаючы Сьвятое Пісаньне, ён патрапіў у непаразуменьне ад

Скачать книгу