Пантофля Мнемазіны. Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пантофля Мнемазіны - Людміла Рублеўская страница 3

Пантофля Мнемазіны - Людміла Рублеўская

Скачать книгу

нязграбнымі аповедамі («он прицелился бровью в ее сторону, и они слились в страстном поцелуе»), якія нагадвалі байкі нанач у спальні летняга дзіцячага лагера, было столькі чыёйсьці тугі, спробы ўцячы ад нецікавага, балотнага жыцця, столькі таемных жарсцяў, якіх у рэале ніколі сабе не дазволіш… А часам аўтары самі з сябе няслаба сцябаліся… І я ўцягнулася. Пісаць самой, праўда, не надта атрымалася, затое сайт прыгожы зрабіла – афармленне ўсё з таямнічых, гатычненькіх такіх дзвярэй. І мадэраваць налаўчылася.

      Дарэчы, я там пад сваім замужнім прозвішчам – Корвус. Дакладней, Корвус Коракс. Крумкач на лаціне.

      Сайт мой не самы вядомы, Фікбуку саступае. «Пад знакам Урабораса»: не сустракалі назву? Але сталых падпісчыкаў тысяч дзесяць маю, а наведнікаў, ясна, у разы больш. Так што, да майго здзіўлення, я яшчэ і трохі грошай пачала зарабляць ад рэкламы.

      Магла раскруціцца і шырэй – але я не публікую ніякіх сквікаў ды кінкаў, то бок, фантазій з вычварэннямі. Высокіх рэйтынгаў таксама не люблю, па парнаграфію – не да мяне. А так – у фанфікшэне сумленней, чым на звычайным сайце пачынаючых літаратараў, які ў геніях, бы ў каросце. Мы прызнаём, што пераймальнікі, усяго толькі гуляем з чужымі тварэннямі… Нам не свецяць месцы ў падручніках і літаратурныя прэміі. Галоўнае, ёсць чым заняць самотныя дні-вечары-ночы.

      Урэшце, што такое ўсё наша жыццё, як не фанфік – нязграбныя спробы напісаць свой лёс па ўпадабаным узоры. Раздзел за раздзелам мы выкладаем гэты вечны фанфік у выглядзе запісаў у сацыяльных сетках, фотаздымкаў, рэплік да сяброў і знаёмых. І фанфік гэты такія ж мае адносіны да нашага шэрага рэальнага жыцця, як аповеды маіх аўтараў пра сустрэчу з плячыстым богам Торам на парозе ўласнай хрушчоўкі.

      У маім лёсе, прынамсі, ёсць матэрыял для сюжэта. Класна гучыць: «Прыемна пазнаёміцца, я саламяная ўдава». Жонка прывіда. Толькі і чакаць, калі паўпразрысты «Жыгуль» падляціць да падаконніка ўжо толькі маёй кватэры на чацвёртым паверсе і ненатуральна бледны ў святле месяца кіроўца выгукне: «Я прыехаў па цябе, жоначка!» А ў адкрытым багажніку блісне, як адшліфаваны вятрамі чэрап, набыты на польскім рынку іспанскі ўнітаз… І саўндтрэк з «Тытаніка» гучыць… А я такая ўся ў белым працягваю рукі…

      Ага, зараз… Сем гадоў прамінула. Знаёмыя да вяселля былі ўсяго год. Сутыкнуліся ў студэнцкай мастакоўска-музычнай кампаніі на фестывалі бардаўскай песні. Скакалі ў танцзоне, падпявалі, абдымаліся. Потым усёй кампаніяй чыталі вершы Сыса і Караткевіча чамусьці помніку Максіма Горкага ў дзіцячым парку.

      Максім Горкі хмурыўся і змрочна маўчаў, бо з беларускай літаратуры помніў толькі простых хлопцаў Купалу і Коласа, якія пішуць шчыра, але, наколькі згадваецца, прымітыўна.

      Марціні, віскі, здаецца, партвейн.

      Назаўтра мы з Віталём прачнуліся на мансардзе чужога лецішча ў адным ложку. Пакуль я ўсхліпвала ад разгубленасці і галаўнога болю (вось ужо не думала, што, як у мільёнаў дурнічак,

Скачать книгу