Пантофля Мнемазіны. Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пантофля Мнемазіны - Людміла Рублеўская страница 4

Пантофля Мнемазіны - Людміла Рублеўская

Скачать книгу

рудаватыя валасы, а калі я заплятала яму іх у таненькія коскі, там-сям на скуры галавы бачыла невялікія белыя шнары («Любіў у дзяцінстве пабіцца»).

      Шырокая белазубая ўсмешка, а вочы не ўсміхаюцца.

      Тонкія моцныя пальцы перабіраюць струны: «Калі раптам адчуеш камунальныя пахі і жыццё цябе возьме ў пятлю…» Голас нізкаваты, глыбокі…

      «Гэта сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў, Вірынейка. Ведаеш, што Наркевіча-Ёдку называлі лоўчым маланак – за ягоныя эксперыменты з электрычнасцю, падобныя да тых, што рабіў Тэсла?»

      «Якія ў цябе халодныя рукі, малая… Хадзі бліжэй, сагрэю…»

      Я не Пенелопа. У мяне пасля столькі было каханкаў…

      Перабольшваю. Усяго два. Апошні, ён жа другі, зараз чакае ў маёй кватэры. Згатаваў вячэру, хвалюецца, ці дазволю застацца нанач. Але на яго можаце не зважаць. Мацейка з тых, каго называюць «запасны варыянт». Адданы, бяскрыўдны, сябар дзяцінства, выганяй – вернецца, лекі ад самоты.

      Не магу нават сказаць, што сем год таму больш мяне напаўняла – гора ці крыўда на няўдалага сужэнца. Мусіць, крыўды было больш – як ён мог так вось мяне кінуць? Што за выдумкі з бізнесам? Ніводнай рэчы Віталевай я не захавала, акрамя прозвішча. Ну не магла развітацца назаўсёды з крумкачом, сакральнай птушкай маёй. Праз год і тры месяцы пасля нашага вяселля ўсё, што ён паспеў перавезці да мяне, перадала назад ягонай цётцы ў слаўны горад Мар’іна Горка. Да апошняга пэндзліка і апошняй фоткі. Разам з падораным на вяселле посудам і наборам пасцельнай бялізны з лебедзямі. І кола сяброў змяніла. І кола зацікаўленасцей. І больш не спрабую замовіць у кавярні «філіжанку кавы», каб пацвеліць афіцыянтку, а толькі стандартную «чашечку кофе, пожалуйста».

      Дарэчы, пра каву… Хутка абед у белай пенапластавай каробцы прынясе кабета-дастаўшчыца, цётачка з бляклым строгім тварам і сціснутымі ў нітачку вуснамі. Бачылі карціну «Амерыканская готыка»? Там фермер – лысаваты мужык у круглых акулярах, пінжаку і белай кашулі, учэпіста трымае вілы, побач кабета ў сукенцы з белым каўняром і фартуху, з пакрыўджаным выцягнутым абліччам. Нічога не адбываецца – але глядзець на гэтыя напружаныя твары, сустракацца з пранізлівым, маньячным позіркам фермера з віламі аж млосна. Стыль называецца – «цяслярская готыка». У пазамінулым стагоддзі жыхары амерыканскай правінцыі імкнуліся надаць сваім драўляным дамам абрысы віктарыянскай неаготыкі. Майстрачылі на гарышчах вузкія, вострыя наверсе акенцы. Мы, маўляў, не горш, чым фанабэрыстыя ангельцы з іхнімі таўэрамі і сярэднявечнымі абацтвамі. Атрымлівалася гэткае дольчэ і габана на Ракаўскім кірмашы.

      Цётачка «беларуская готыка» размаўляе толькі пра ежу: «Значыць, назаўтра на абед боршч, катлету па-кіеўску і на гарнір вараны рыс».

      Белая каробка на маім стале выпраменьвае агідны пах смажанай рыбы. Хек у цесце. Я прабіваю мёртвую марскую істоту пластыкавым відэльцам, нібы караю за сталоўскі пах, і ўтаропліваюся ў манітор, ігнаруючы паштовую скрыню, якая забітая

Скачать книгу