Час Вогненнага Птушкалова. Кацярына Захарэвіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Час Вогненнага Птушкалова - Кацярына Захарэвіч страница 6

Час Вогненнага Птушкалова - Кацярына Захарэвіч Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку

Скачать книгу

не хавай вачэй», – паўтарала сабе Бася. І хавала вочы.

      – Што ты ведаеш пра сябе?

      Што мяне завуць Бася. Я пражыла 15 гадоў, шчаслівая ці не, але ў спакоі. А зараз не разумею, хто я і што адбываецца. Я з дзяцінства ўсведамляла, што няправільная, але ніколі не думала пра гэта шмат. Мне казалі, што я – адметная. Гэта кшталту рэдкай немачы, на якую хварэюць некаторыя людзі. Я не вінаватая, так вырашыў Лёс.

      – Здаецца, у маім жыцці не было нічога незвычайнага, – асцярожна вымавіла Бася.

      – Шчаслівая дзяўчынка. Даўно я не чула гэтых слоў ад такіх, як мы. Кажуць, крывыя погляды – лепшае, з чым мы сутыкаемся. Пра нелюбоў сям’і, у якой давялося жыць, пра адсутнасць хоць аднаго блізкага чалавека. Пра тое, як ляцелі ўслед камякі бруду і не менш брудныя словы. Як людзі спаганялі сваю злосць кулакамі. Няўжо не памятаеш нічога такога?

      Словы Вікці былі пустыя і бязважкія, паднімаліся да столі і лопаліся аб шурпатыя бэлькі. Бася паматала галавой.

      – Шчаслівае дзіця. Твая маці палюбіла цябе. Добрая жанчына з шэрых – якое дзіва.

      Бедная мама. Ці спахапілася, што Басі няма? І навошта, дурное дзяўчо, паддалася, пайшла сюды, нічога не сказаўшы… Трэба перадаць ёй хоць знак пра сябе.

      – Аднак неістотна, – працягвала гаспадыня паселішча ўладна. – З гэтага дня ты ў новай сям’і. Сталіца, маці, людзі – не для цябе. Успомні, хто быў навокал. Малыя, шэрыя, рыхлыя, змрочныя людзі. І паглядзі на сябе. Высокая, статная, неверагоднай прыгажосці дзяўчына. Табе не месца там. А толькі сярод такіх, як мы.

      Вікця ганарліва хітнула галавой. Рудыя кудзеры медна-крывава рассыпаліся па шэрай грубай тканіне. Кампліменты яна казала не госці – сабе. Бася не ўмела так на сябе глядзець.

      – Успомні: з маленства маці завязвала табе хусткі.

      Вопратку заўсёды шылі шырокую і незаўважную.

      – Мама казала, што так трэба, – я і насіла. Мне за радасць было схавацца.

      Бася злавалася на сябе. Быццам маленькая дзяўчынка – не ведае самых простых рэчаў. Ды і мама нічога не тлумачыла – закрыла ад усяго свету за высокім плотам. Няўжо не думала, што яны сутыкнуцца?

      – Хіба маці не казала пры табе слова «адметныя»? – гутарка ператваралася ў допыт, голас Вікці таксама быў медны, гучаў сурова. Невытлумачальна хацелася абараніцца, апраўдацца, за кожнае наступнае слова было няёмка:

      – Яна казала, што сярод людзей сустракаюцца тыя, чыя знешнасць не падобная на звыклую. Чаму яны з’яўляюцца, ніхто не ведае. Я проста адна з гэтых людзей воляй Лёсу.

      – У цябе мудрая мама. Толькі яна сказала не ўсю праўду…

* * *

      – Ніхто не ведае, калі з’явіліся першыя адметныя. Яны жылі, створаныя Лёсам, столькі тысяч гадоў, што і самі забыліся свой узрост. Адметных называлі проста людзьмі.

      Дакладней, яны самі сябе так называлі, бо не было паблізу нікога, здольнага даваць імёны. Жылі яны ў горадзе, які звалі Светам.

      Медна-звонкі

Скачать книгу