Час Вогненнага Птушкалова. Кацярына Захарэвіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Час Вогненнага Птушкалова - Кацярына Захарэвіч страница 9
Ён развярнуўся і павольна сышоў.
Чорны, што ўвесь час стаяў побач, памкнуўся было ісці за ім, але хвалі холаду ад сагнутай постаці гаспадара спынілі яго. Потым Чорны ўзгадваў: у гэты момант ён і адчуў сябе вольным.
Вікторыя замаўчала і перасмыкнулася, вяртаючыся са шматлюднай халоднай плошчы ў невялікі цёплы пакой. Позірк так і не лёг на кнігу, разгорнутую на першай старонцы. Працягнула:
– Можа, і не хацелі людзі бачыць над сабой кагосьці, акрамя Лёсу, але выйшла сапраўды так, што без Самотніка зусім горка стала жыць. Шэрых стрымліваў толькі Чорны. Чорнага не стрымліваў ніхто. Земляныя істоты, адчуўшы вольніцу, зрабілі людзей сваёй прыслугай. Стройнасць постацей, прыгажосць твараў, яскравасць вачэй, даўгія густыя валасы сталі агіднымі прыкметамі адметных – так пачалі называць людзей, калі каменнавокія навучыліся ствараць сем’і, нараджаць дзяцей, і іх стала нашмат больш за нас. З часам птушына-жывёльныя рысы згладзіліся, але не зніклі: засталіся шэра-жоўтыя рэдкія валасы, бляклыя вочы, дзіўныя фігуры. А назву, што памятала прыслужніцкі час, яны забыліся. За сотні гадоў горад разросся да княства, усё яно стала называцца Светам. І хоць ніхто ніколі не бачыў іншых княстваў, ні блізка, ні далёка, ніколі Свет не ваяваў ні з кім, але кожны князь больш за астатнія службы падтрымліваў службу вайсковую.
Людзі, у памяці якіх захаваліся былыя часы, доўга спадзяваліся вярнуць іх. Толькі аднымі спадзевамі нічога не зможаш, а што рабіць, ніхто з іх не ведаў – новыя гаспадары моцна трымалі жыццё Свету ў сваіх руках. Першымі «прачнуліся» матэматыкі – зразумелі, што так больш немагчыма. Але яны не пайшлі вайной, не падбухторвалі на паўстанне, не ладзілі дыверсій і не складалі планаў, як узяць уладу ў свае рукі. Яны знікалі – карысталіся сваім правам скончыць жыццё.
Вікторыя нарэшце перагарнула некалькі старонак:
– Адзін з людзей-пісьменнікаў, што да апошняга дня вёў Летапіс першых людзей, напісаў: «Страшна было, калі знік першы з матэматыкаў. У нас ніхто ніколі не знікаў. Усе хадзілі прыгнечаныя – да гэтага моманту не верылі, што сапраўды можна знікнуць. Ніхто не думаў, што спатрэбіцца знікнуць. Другі, таксама матэматык, знік хутка пасля першага – ніхто не здолеў здзівіцца. А навіны пра трэцяга, чацвёртага і далейшых прымалі як належнае.
Усе яны пакідаюць па сабе новых людзей. Дакладней, гэта не людзі, а адметныя – маленькія, знешне падобныя да нас, але наўрад ці з іх вырастуць сапраўдныя людзі.
Я бачыў на свае вочы. Калі б не было так страшна і безнадзейна ад сутнасці, я б сказаў, што гэта прыгожа. Цела млявее, лягчэе, падпарадкоўваецца плыні паветра. Павольна, пачынаючы ад валасоў, ад кончыкаў пальцаў, рассыпаецца на мноства драбнюткіх пясчынак, пылінак, што папялеюць ад двух