План Бабарозы. Павал Касцюкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу План Бабарозы - Павал Касцюкевіч страница 18

План Бабарозы - Павал Касцюкевіч

Скачать книгу

вышэй “перспектыўнай” ангельскай, Дзядзюля – перспектыўным, як ён усіх пераконваў, іўрытам. Бабароза ж безупынна сачыла за чысцінёй маёй расійскай.

      Калі ж мама аднойчы заўважыла Бабарозе, што расійская ў СССР не вельмі цягне на замежную, дык Бабароза, склаўшы вусны банцікам, урачыста адказала:

      Але за мяжой, у харашмянай краіне, куды, як усім вядома, калісьці пераедзе Ігарочачак, дык яна ж сама сабою зробіцца замежнай, ды Ігарок зможа ёй карыстацца з наварам… Хіба не так?

…ангельшчыну

      У 1981 годзе, за тры гады да школьных штудыяў замежнай мовы, да мяне прыйшла ангельшчына. Прыйшла нечакана. Стаяў чэрвень, два месяцы да “нулёўкі”. Я святкаваў шасцігоддзе са сваімі карыфанамі – тым летнім вечарам двухпакаёўка ў Зялёным Лузе была набіткаваная бабулямі і дзядамі. Мама і бацька ўвіхаліся ля стала з мясам па-французску і навамодным салатам “Цэзар”.

      І вось на парозе някліканым госцем намалявалася Бабанадзя. Маладзейшая дачка Бабарозы, родная сястра Бабагруні, перакананая векавуха. Бабанадзя адразу ж заўважыла, што прыйшла, – ні больш ні менш, – як “навучыць свайго ўнучака Ігарка ангельскай”.

      Колісь Бабанадзя выкладала гэтую мову ў школе. Але ў яе галаве ад пэўнага часу стаў неадчэпна гучаць голас нейкай іншай жанчыны. Хутка Бабанадзя ад настаўніцтва адмовілася – праз той голас не магла ні на якой справе як след засяродзіцца. Неўзабаве яна звольнілася са школы і пайшла рабіць на завод “БелОМО”, што за паркам Чалюскінцаў. На заводзе праз грукат машын і станкоў надакучлівага голасу было амаль не чуваць.

      Той другі, жаночы голас у яе галаве апавядаў Бабанадзі розныя гісторыі. Казаў, што ў свеце ёсць цікавыя і нетрывіяльныя рэчы і з’явы. Прыдумляў за Бабанадзю ўзнёслыя вершы-гімны. Заклікаў Бабанадзю да падарожжаў у сярэдзіну сябе. Голас нашэптваў, якія эмоцыі маюць і пра што думаюць розныя людзі, жывыя і мёртвыя, і нават прадметы. Маляваў мапы прыдуманых каралеўстваў і нават планет.

      Слухаючы чужы голас у сабе, Бабанадзя рабілася іншым чалавекам: мройным, задуменным, трохі пабожным. Голас абдорваў Бабанадзю эзатэрычнай мудрасцю, але наўзамен выцягваў з яе здаровы клёк.

      Голас брыдзіўся мужчынаў. Голас запэўніваў Бабанадзю, што ўсе мужыкі – мярзоты і поскудзі, стварэнні пекла. Наслухаўшыся голасу, Бабанадзя часта казала Бабагруні, што не разумее, як тая дазваляе, каб пры пацалунку мужчынскі язык, не раўнуючы змяюка, залазіў ёй у рот і па-гаспадарску там распараджаўся. Бабанадзя не магла дабраць розуму, як можна любіць істотаў, што адвечна вывяргаюць са сваіх горлаў лаянку і адрыжку.

      – А ці ты ведаеш, Галечка, – казала Бабанадзя, расплёскваючы наўкола свае позіркі, поўныя шалу, – што п’яны мужчына можа абрабіцца ў шлюбным ложку? Мне Клава з Чыжоўкі апавяла, што аднойчы яе Стась…

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу

Скачать книгу