План Бабарозы. Павал Касцюкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу План Бабарозы - Павал Касцюкевіч страница 16

План Бабарозы - Павал Касцюкевіч

Скачать книгу

не ад’ядаць гэтак сэрца рэдкімі і складанымі спатканнямі? Мець ціхамірны спакой? У працоўным парадку атрымліваць гаючую раўнавагу, датрымоўваць баланс сіл і думак? Гучыць, далібог, пераканаўча. Чаму ж я лічыў за лепшае локцямі працярэбліваць шлях да абяцанай зямлі, да самага снежнага для майго кіліма месца? І ведаць, што тую зямлю трэба амаль адразу здаць, пакінуць?

      – Чаму мне прыпала да душы гэтая неспатольнасць? Гэтыя нелітасцівыя перагрузкі, вартыя касманаўтаў? Ехаць тысячы кіламетраў толькі для таго, каб на пару гадзін убачыць адну жанчыну голай? І падчас тых дзвюх гадзін усяго толькі цягам лічаных секундаў спінай вычуць, як медным тазікам накрывае стоадсоткавая ўсёатульная мілата? І ўжо ўвечары таго ж дня з усімі вантробамі зноў праваліцца ў яміну разлукі.

      …Чаму мы не разам? – у тое спатканне запытаўся я ў Роні. Тая роспачна шукала калготкі пад ложкам. Гатэль “Амбасадар”, Вільня.

      На яе голым жываце і грудзях былі чырвоныя каляіны і пісягі – зранку ў нас адбыўся гадзінны сход Таварыства “Шчаслівы матрас”. Гэта калі Роні клалася на мяне ўсім, ад макаўкі да пят, целам, і мы нерухома ляжалі гэтак, крыху енчачы і павіскваючы ад асалоды.

      – Persej, nu, ty sam usio razumieješ… – старанна вымавіла Роні. З нядаўняга часу яна вывучыла гэтую безапеляцыйную беларускую фразу і бесцырымонна запіхвала яе ў любы сказ. Або заканцоўвала ёю пасаж, які меў на мэце пераканаць мяне.

      Але, відаць, я ў той момант меў дужа гаротны выгляд, бо яна выбралася з-пад ложка і стала лашчыць маю шчаку белай рукой з шлюбным пярсцёнкам. Потым пошукі калготак працягнуліся.

      Гэта быў асаблівы дзень (дзень, дзень, не ноч!). У нас ён быў такі адзін за ўвесь час паездкі, калі мы бралі на нашых стэндах адпачынак ды зранку ішлі на шпацыр па горадзе.

      Наш шпацыр – адметны, як і ўсё ў нашых стасунках. Дзеля канспірацыі мы зазвычай спярша ішлі паасобку, рознымі вулкамі, або на адлегласці.

      На канспірацыі настойвала Роні. Мы ніколі не завітвалі ў гістарычны цэнтр, бо нас, барані Бог, могуць заўважыць шматлікія Роніны знаёмыя і партнёры. Прадстаўнікі кагорты: чыноўнікі, менеджары і мафіёзі ад культуры, як вядома, любяць гронкамі завісаць па гістарычных цэнтрах. Гняздзіцца па кавярнях у напамаджаных starówka’x сярод гатычных шпіляў і залітых бірузовым купарвасам статуяў.

      Сустракаліся з Роні мы толькі ў прыгарадзе. Сярод набітых высоткамі ўскраінаў і ў зялёных зонах. Хадзілі паміж муроў прыгарадных фартэцый і каланіяльных фортаў. Прагульваліся вакол былых вясковых цэркваў, якія цяпер сталіся зоркамі мікрараёнаў.

      Гэткім парадкам мы зрабіліся спецамі па сумнеўных завуголлях Еўропы, адмыслоўцамі па ўскраінах. Мы дбайна вывучылі цыганскія гета і бежанскія табары Балканаў. Сталі адмыслоўцамі па бяскрайніх, як мора, рэчавых рынках і напаўкрымінальных слабодках сярэдняй Еўропы.

      Мы зрабіліся такімі абазнанымі, што паводле выгляду першага мытніка, які сустракаў нас на КПП, ужо маглі сказаць, якія календары вісяць у платных туалетах на тутэйшым вакзале: з коцікамі,

Скачать книгу