План Бабарозы. Павал Касцюкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу План Бабарозы - Павал Касцюкевіч страница 12

План Бабарозы - Павал Касцюкевіч

Скачать книгу

пад сонцам, пра немагчымасць крывому выпрастацца, а воку – насыціцца бачаным.

      Аднак тут кавалак гефельтэ, цэлы і здаровы, урэшце прызямляецца на талерку. Саламон Давідавіч спрытненька хапае акраец хлеба і паспешліва завяршае: “…Адным словам, вы самі ўсё разумееце”. І вышнураваны абапал стала дзядоўскі сінедрыён ухвальна ківае галовамі на манер спружынных цацак. Хоць я гатовы паклясціся, што ў гэты самы момант кожны з прысутных насамрэч захоплены думкамі не пра марную марнасць, а пра пяцьсот жонак і тысячу наложніц, якіх меў Саламон Давідавіч у маладосці.

      Выбухаў здзіўлення або захаплення за чальцамі ордэна Тых, Хто Самі Ўсё Разумеюць, заўважана не было. Праявы замілавання назапашваліся і па трошачкі адшкадоўваліся: падрыхтаванымі дозамі, адрэпетавана і цэнтралізавана, як раз на тыдзень песцяць дзетак кішэннымі. Шчырымі пачуццямі дзяды часам дзяліліся, але загадзя папярэдзіўшы пра прыліў эмоцыяў па тэлефоне ці праз бацькоў. Расставаліся з імі на дзень нараджэння ці майскія.

      Пачуцці прадугледжвалі цырымонію. Проста так, без дай нагоды пацалаваць ці абняць? Ідзьяцізм! Далібог мы надта дасведчаныя, каб ведаць, што адразу пасля весялосці і пяшчоты сэрцы сыноў чалавечых сталёвымі абцугамі сціскае гора і адчужанасць. “Дык нашто, Ігароша, звівацца, як засранец у бочцы з рассолам?”

      Далі пудла дзяды толькі двойчы. Мне вядомыя толькі два выпадкі, калі залётныя эмоцыі здолелі апанаваць сэрцамі і розумам Бабарозы і Дзядзюлі.

      Спярша пра Бабарозу. У 2000 годзе яе папрасілі апазнаць далёкага прапрапляменніка Дзядзгрышу, які разам з палюбоўніцай захлынуўся газам у гаражы.

      На дварэ ціснулі маразы, і таму напярэдадні вечарам каханкі схаваліся ад непагадзі ў гараж. Зашыліся там у машыне. Завялі матор, каб у салон пайшоў абагрэў. Пасля любошчаў заснулі. Выхлапны дым, які не змог выблытацца з закрытага памяшкання, задушыў іх. Пачуўшы пра палюбоўніцу, жонка Дзядзьгрышы Цёцьвера адмовілася апазнаваць мужа-здрадніка.

      Калі мы прышлі ў трупярню, санітар адгарнуў адразу дзве прасціны. Бабароза, ледзьве глянуўшы на ссінелы твар племяша-жыгала, стала ўзірацца ў правільныя рысы незнаёмай ёй палюбоўніцы. Па нейкім часе, замест звычайнай шматдумнасці кшталту: “Ось так ось!” або: “Людская дурота ўсё, прасцігоспадзі!”, з Бабарозавых губ нечакана зляцела: “Прыго-о-ожая!” І з моцнай уражанасці ад жаночай красы яна ў даважак зацэкала языком і заківала галавою, як спружынная цацка.

      Адразу ж пасля гэтага выплеску некантраляваных пачуццяў ёй зрабілася страшэнна няёмка і яна фальшыва закудахтала санітару: “Ой, няможна ж пры дзіцёнку такое паказваць!” І стала тыцкаць пальцам у мяне, дваццаціпяцігадовага.

      Дзядзюля, гэты шматмудры пячкур, таксама аднойчы даў пудла, бо цэлыя два тыдні зусім не хаваў эмоцыяў. Гэта здарылася ў канцы 1989-га. Дзядзюля надта перажываў за румынаў, якія сіліліся зрынуць (і ўрэшце зрынулі) дыктатара Нікалаэ Чаўшэску. Румынская рэвалюцыя

Скачать книгу