План Бабарозы. Павал Касцюкевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу План Бабарозы - Павал Касцюкевіч страница 7

План Бабарозы - Павал Касцюкевіч

Скачать книгу

менскае дзяцінства. І сапраўды, “нашто таўчы пустое, Ігароша? Што цікавага і годнага ўвагі можа быць у Свінску?!”

      – Сувораў, Кромвель, Іван Жахлівы, Напалеон, Чынгіз-Хан… – славутыя імёны выляталі з Дзядзюлі, першага мужа Бабагруні, усё роўна як мячыкі з тэніснай гарматы. У пятніцу вечарам мы ішлі пехам у бок яго кватэры на Прывакзальнай плошчы. Калі артабстрэл канчаўся, Дзядзюля, адданы гісторыкаматар і ўладальнік вялікага кнігазбору, з нейкай такой горыччу прыпячатваў:

      – …і вось, Ігаль, не паверыш, якую гістарычную постаць ні назаві – любая не адсюль!

      Я азіраўся па баках. У тварах мінакоў я не змячаў ані следу падабенства да прыгаданых вышэй асобаў. Ужо тады я ведаў, што ўсе гістарычныя персоны, такія, як Майсей ці Жанна д’Арк, былі колісь звычайнымі шараговымі людзьмі, якія гібелі ў шэрасці і шараговасці. Але потым, зрабіўшы нейкі такі марш-кідок у сваім развіцці, падштурхнутыя грандыёзнымі падзеямі, адразу скокалі ў найвышэйшую лігу гістарычных суперстараў. Аднак у менскіх мінаках я не бачыў нават намёку на такіх герояў. Нягеглая хада, нязграбныя жэсты. Каструбаватая трасянка, якая, здаецца, толькі для таго і прыдуманая, каб слугаваць ніжэйшым патрэбам свайго носьбіта. Вечна панурыя, занураныя ва ўласныя развагі вочы. І самае галоўнае, які, на халеру, марш-кідок, якія грандыёзныя падзеі: каго вызваляць? Ад чаго? За што біцца ў нашай занадта мірнай рэспубліцы? Мне рабілася няёмка. Не перад Дзядзюлем – перад сваёй будучыняй.

      Тым часам мы выходзілі з Верхняга горада. Справа марозна бялеў снегавымі вежамі Пішчалаўскі замак, перароблены ў турму. Злева пад пышнай абалонкай Рускага тэатра трапятала хрыбціна Харальнай сінагогі. Наперадзе надзіў агнямі праспект Леніна, ён жа праспект Сталіна, ён жа Гаўптштрасэ, ён жа вуліца Міцкевіча, ён жа вуліца Захар’еўская.

      – Тут жа ж з гістарычнага гледзішча, Ігаль, проста голае поле! – працягваў жаліцца Дзядзюля. – Дзіч і пустка. Ажно дзіўна робіцца, як такое можа быць пасярод шчыльнага і багатага на падзеі еўрапейскага гушчару… Ну, ты сам усё разумееш…”

      Мы міналі “Чабурэчную” на Валадарскага, 9, на паўдарогі паміж турмамі “валадаркаю” і “амерыканкай”. У гэтым будынку на трэцім паверсе ў 1918 абвесцілі Беларускую Народную Рэспубліку, а трошкі пазней, у канцы саракавых, тут, у рэстаране “Рэстаран”, на першым паверсе мыла падлогу цешча Дзядзюлі Бабароза. Мы міналі ганак “Чабурэчнай”, па якім Бабарозу ў 1951 годзе выводзілі ў кайданках. Я прасіў Дзядзюлю апавесці яшчэ раз, як за крадзеж, сістэматычныя прыпіскі і падробку накладных дырэктарку рэстарана і Бабарозу, звычайную прыбіральніцу, прыехалі арыштоўваць ажно сем чалавек аператыўнікаў у цывільным. І як, калі яны зайшлі ў залу, дык усе наведнікі, якія абедалі там, падумалі, што прыйшлі арыштоўваць менавіта іх. І як адусюль пачуўся бразгат відэльцаў аб падлогу і пабітага посуду, бо адначасна на ногі пападскокваў цэлы рэстаран, уключна з супрацоўнікамі дзяржбяспекі і міліцыі, якія тут раз-пораз

Скачать книгу