Праклён Міндоўга. Максім Кутузаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Праклён Міндоўга - Максім Кутузаў страница 5
Богуш:
Пачакай. Наколькі я памятаю, яго і Гарадзенскім пачалі называць у народзе зусім нядаўна, пасля таго як ён сябе паказаў выдатным кашталянам і абараніў Гародню ад навалы крыжакоў. Колькі разоў яны бралі горад у аблогу з тых часоў, як яго прызначылі кашталянам?
Румбольд:
Ужо тры! І нешта мне падказвае, што падчас яго кіравання горадам яму яшчэ не адзін раз давядзецца ім супрацьстаяць.
Богуш:
Дык а калі ён паспеў атрымаць мянушку «Шчыт Панямоння»?
Румбольд:
Як калі? Зразумела, пасля таго як ён прыйшоў на дапамогу Навагрудку і абараніў яго! Ён жа тады не толькі перабіў амаль палову крыжацкага войска, але і захапіў пятнаццаць сотняў коней і знішчыў увесь варожы абоз. І гэта калі не казаць пра тое, што ён яшчэ доўга пераследваў тых, хто ўцякаў, і ачысціў ад захопнікаў землі, якія знаходзіліся вельмі далёка ад Навагрудка.
Богуш:
Гэту гісторыю я і без цябе ведаю, толькі пра мянушку не чуў. Ты лепей распавядзі: якім такім цудоўным чынам ён сваяком Гедыміну стане?
Румбольд:
Вельмі простым. Гедымін хоча, каб Давыд ажаніўся з ягонай дачкой, прыгажуняй Бірутай.
Богуш:
Што? Нейкі сын шалёнага здрадніка ажэніцца з дачкой будучага князя? Не можа гэтага быць!
Румбольд:
Ён ужо даўно ўспрымаецца народам не як сын шалёнага здрадніка, а як мужны і верны кашталян Гародні. Таму не называй яго так! Яго ўсе паважаюць і лічаць выдатным героем нашых часоў. І Гедымін не выключэнне.
Богуш:
Мабыць, гэта толькі чуткі? Сам ведаеш, колькі ўсяго народ пра ўладароў заўсёды выдумляе. Пра караля Міндоўга нават казалі, нібыта ён нейкай граматай завяшчаў наша княства крыжацкаму ордэну ў выпадку, калі ён сам застанецца без нашчадкаў. І што? Усё гэта апынулася звычайнымі плёткамі. Мабыць, і зараз гэтаксама?
Румбольд:
Ні ў якім разе! Зараз усё па-сапраўднаму. Я ведаю гэта з надзейных крыніц.
Богуш:
Вось яно, значыцца, як мудрагеліста лёс склаўся. Хто б мог падумаць? За такі хуткі час пераадолець шлях ад сына здрадніка да сваяка вялікага князя! Альбо ў народа вельмі кароткая памяць, альбо ён сапраўды варты чалавек.
Румбольд:
Гэта ў нашага народа кароткая памяць? Ды што ты такое гаворыш! Мы заўсёды памятаем і шануем сваіх герояў і ніколі не забываемся на тых, хто нас калісьці пакрыўдзіў. І спадзяюся, так будзе, пакуль існуе гэты свет. Наш народ будзе памятаць сваіх сапраўдных герояў, сваю вялікую гісторыю. Будзе ганарыцца ёй. І ніколі, і нікому гэта не дазволіць у сябе адабраць.
Богуш:
Вып’ем жа за гэта!
Румбольд:
Вып’ем!
Уздымаюць куфлі і п’юць.
Богуш:
Ты маеш рацыю. Нашы звычаі, наша вера, нашы героі – гэта ўсё нашы карані. І згубіць штосьці з гэтага