Помнік літары «Ў». Вінцэсь Мудроў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў страница 3

Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў

Скачать книгу

што праўда, было не так і лёгка. На параду гаспадара Васіль сыпануў панцаку, паклікаў курэй, тыя гамузам збегліся, але задзірака ў хлеў не пайшоў. Стаяў ля шчарбатага ганка і незадаволена квахтаў, узняўшы пёры на шыі.

      – Пеця, Пеця, – паклікаў Васіль, сыпануў круп на ганак, і певень з насцярогаю ўвайшоў у хлеў.

      Нарэшце дзверы былі зачыненыя і звыклыя да зыркага сонца вочы апанавала шарая памрока. Уваччу паплылі вясёлкавыя кулі, а паміж імі размытымі белымі плямамі замітусіліся куры. Васіль, аднак, не выпускаў з поля зроку пяюна-задзіраку і, калі той падышоў бліжэй, кінуўся яго лавіць. У хляве ўсчаўся гармідар. Куры лёталі, б’ючы крыламі па твары, голасна кудахталі, а дзесьці над галавой, заляцеўшы на вышкі, галасіла, прадракаючы бяду, сіпатая курач. Да таго ж за дзвярыма адчайдушна забрахала гаспадарава сучка і спалохана задзяўкаў шчанюк. І калі, пабіўшы галаву аб загарадку, Васіль схапіў гарластага злодзея за хваста і са словамі «Адлётаўся, паскуда!» прыціснуў да грудзей, аказалася, што злапаў не пеўня, а рабую курыцу. Толькі хвілін праз пятнаццаць – з пабітай галавой, з пер’ем у валасах і з размазаным на носе курыным памётам – Васіль баднуў галавой дзверы хлява і сутыкнуўся з амерыканкай. Заморская госця была не на жарты ўсхваляваная. Перапужалася, відаць, пачуўшы сабачы брэх і курыны лямант. Але нечакана пасміхнулася, паспрабавала палашчыць пеўня, якога Васіль сціскаў дзвюма рукамі.

      – Уот э вандэфул кок! – уражана прашаптала місіс Майер, забыўшыся на імгненне родную мову, але тут жа страсянула кудзеркамі: – «Кок» па-ангельску «певень».

      – Ды я ведаю, – буркнуў Васіль, згадаўшы малюнкі свойскай птушкі з падручніка ангельскай мовы і подпісы пад імі: соck, goose, duck.

      Спачатку Васіль хацеў адпусціць пеўня – ну не секчы ж яго на вачах гэтай Каністры, ці як яе там… Але ж тут і зло ўзяло. Столькі часу лавіў гэтага нягодніка, лоб пабіў, кашулю завэдзгаў… і што цяпер – адпусціць? Ну ўжо не… другім разам будзеш лавіць – інфаркт атрымаеш. Ды і што тут страшнага? Цюкнуў сякерай, абскуб, абсмаліў і ў чыгунок укінуў.

      Не ведаючы, як адчапіцца ад Каністры, Васіль з нецярплівасцю пераступіў з нагі на нагу, заклапочана азірнуўся на бокі, і тут яму пашанцавала: з сабачай будкі вылез таўсматы шчанюк, і кабета, ляпнуўшы далонямі, кінулася яго лашчыць.

      Сцярожка, на дыбачках, завярнуў Васіль за адрыну, падышоў да калодкі, выдзер з яе сякеру і ўжо замахнуўся, каб адсекчы пеўню галаву, ды тут за спінай нема, з гартаннымі нотамі, залямантавала амерыканка.

      – Што вы робіце?!

      Рука здрыганулася, і з-пад сякеры адляцеў толькі грэбень. Певень вырваўся з рук, узляцеў у паветра, скокнуў на голаў Каністры, цыркнуўшы на твар гарачай юшкі. Амерыканка ціха вохнула, закаціла вочы, з млявай павольнасцю асунулася на зямлю. У тую ж хвіліну, пакліканая немым бабчыным воклікам, з-за адрыны вытыркнулася ўнучка і, пабачыўшы скрываўленую бабцю і поруч з ёю мужчыну з сякерай, таксама вохнула, ушчаперылася ў збуцвелую сцяну і, здзіраючы з пальцаў манікюр, таксама абрынула вобзем.

      Неўзабаве з-за

Скачать книгу