Помнік літары «Ў». Вінцэсь Мудроў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў страница 7

Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў

Скачать книгу

гаспадыню выглядаючы.

      – А каб ужо на вас… – незласліва прамовіла гаспадыня, сыходзячы з ганку, – цягаецеся следам, ужо людзі смяюцца!

      Цётка Аўгіння дакорліва крэкнула, слязлівымі вачыма зірнула на сонца, збіраючыся чхнуць, але не чхнула і валюхастай хадою рушыла ў краму.

      Да крамы ісці недалёка. Прайсці ўздоўж чыгуначнай лініі, а потым павярнуць направа. Індыкі, як заўсёды, ідуць першымі. На каляіне, уздоўж якой шкандыбаюць, стаіць таварняк з нізкімі платформамі, а ля вагонных колаў гарласта завіхаюцца каўкі ды вароны. На дварэ сярэдзіна жніўня, па чыгунцы возяць збожжа, яно сям-там высыпаецца, таму на станцыі ад самага ранку збіраюцца птушыныя грамады.

      Пабачыўшы шумлівых варон, індыкі на момант забываюцца на гаспадыню, збочваюць са сцяжыны. Ім таксама карціць паласавацца крамянымі зярнятамі. Дома ж кормяць адно варанай бульбай ды сечанай крапівой з кіслым малаком, а тут такая смакоша!

      Цётка Аўгіння з такой праявы нават перахрысцілася: падзякавала Богу, што сёння адна ў краму пойдзе, без гэтых недарэкаў, і, азірнуўшыся, прыспешыла крок.

      Зерня было няшмат, дый дзяўбці яго было нязручна, бо яно ўбілася ў шчыліны між друзу і дзындры. А тут яшчэ вароны, сеўшы на дах суседняга вагона, незадаволена гарлалі, і індыкі, кулдыкнуўшы ў адказ, узляцелі на платформу. Думалі, можа там, на платформе, дзеўбануць зярнят, але так і застылі ў ачмурэнні, бо міма, па суседняй каляіне, з аглушальным шумам заляскатаў цягнік. Ратуючыся ад грукату і ляскату, яны прыціснулі галовы за спінамі, уражана залыпалі павекамі, і нават калі грукат заціх у далечыні і ўзняты цягніком пыл паволі асеў, індыкі доўга не маглі ачомацца, маракуючы: што гэта было? І ачуліся толькі тады, калі платформа тарганулася і прыдарожныя кусты – спачатку паволі, а потым усё хутчэй і хутчэй – паплылі перад вачыма.

      Ля самых дзвярэй крамы цётку нагнаў надрыўны хлапечы лямант:

      – Бабуля, вашы індыкі паехалі!

      Два падшыванцы беглі ад станцыі, адчайна махаючы рукамі.

      – Куды паехалі? На чым паехалі? – улякнута-плаксівым голасам азвалася цётка, не цямячы – пра што гаворка.

      – У бок Азярышча! На цягніку! – разам крыкнулі падшыванцы.

      Цётка Аўгіння страсянула галавой, адганяючы страшную вестку, і голасна, на ўсю ваколіцу залямантавала:

      – А чаго ж вы іх адтуль не сагналі-і?!

      – Ды мы здалёк ужо ўбачылі, калі цягнік хуткасць набраў, – пакрыўджана азваліся падшыванцы.

      Усе, хто быў у краме, выкуліліся на вуліцу. Адна з жанчын, яшчэ не ведаючы, што здарылася, таксама ўголас залямантавала, а дзядзька ў ссунутай набакір чыгуначнай фуражцы, пачуўшы пра індыкоў, піхнуў у кішэню пляшку «чарніла» і глыбакадумна заўважыў:

      – Кепска, відаць, кармілі, вось і паехалі шукаць лепшай долі.

      Зяць, як заўсёды, сядзеў на лаве і пыхкаў папяросай. Лава стаяла каля расчыненага акна дзяжуркі,

Скачать книгу