Помнік літары «Ў». Вінцэсь Мудроў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў страница 4

Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў

Скачать книгу

Ляці ў хату, цягні скрыню з лекамі. Адразу ля ўваходу, на сцяне вісіць.

      Васіль ужо бег да хаты, а Сцяпан усё крычаў яму наўздагон: – Мабілу прыхапі, трэба «хуткую» выклікаць!

      На ганку былы журналіст спыніўся, і нечаканая думка працяла свядомасць: «А што я, сапраўды, бегаю тут, як усёршыся?» – Васіль збіў з чупрыны пух, выцер рукавом курыны памёт з носа. «Знайшлі парабка. Запрашалі выправу правесці, а тут ужо на двух руках мазалі. Працую як мурын на плантацыі. І ноччу сну няма праз камароў. Самі ў хаце на ложках дрыхнуць, а мяне ў адрыну ўперлі», – і, дзіўная рэч, пад уражаннем тых гарачкавых думак ногі панеслі яго ў шырокае поле. Спачатку ён ішоў нясмела, сюд-туд азіраючыся на Сцяпанаву аграсядзібу, потым прыпусціў нібыта яму жару кінулі ў порткі ды тут жа ізноў запаволіў хаду і са сполахам уваччу зірнуў праз плячук.

      «А як возьме ды здырдзіцца? На каго тады пальцам торкнуць? На мяне, вядома», – ад такіх думак былому журналісту стала не па сабе і ногі зрабіліся ватнымі. «Але што я такога зрабіў? Пеўню грэбень адсек?» Васіль згадаў раптам, як у далёкім дзяцінстве маці адсекла качцы галаву, тая стала бегаць, безгаловая, па двары, а ён, дзіцянё, крычаў ліхім голасам: «Мама, мама! Яна яшчэ жывая!»

      Згадаўшы маці, Васіль пракаўтнуў халодны камяк, што знянацку падступіў да горла, рашуча пашыбаваў па полі – туды, дзе стаяў шыхт высокіх бярэзін, на якіх трывожна гарлалі гракі, і дзе бегла вясковая праселіца.

      Машыны па той праселіцы ездзілі зрэдку, але Васілю пашанцавала. Не паспеў узысці на ўзбочыну, як з-за павароткі выехала, уздымаючы страшэнную пылюку, «лятучка» тэхдапамогі.

      Ён са стогнам залез у навылёт прапыленую кабінку, кіўнуў на знак падзякі маладому кіроўцу.

      Настрою не было. Панурыўшы голаў, Васіль невідушча глядзеў на дарогу і слухаў выццё рухавіка – то жаласлівае на пад’ёме, то абуранае, калі машына каціла з гары. Нечакана рука намацала цупкія даляры ў кішэні, і добры настрой вомігам апанаваў душу.

      «Ох і нап’юся я сёння», – бязгучна прашаптаў пасажыр і ўжо вясёлымі вачыма зірнуў на кіроўцу. Той у адказ падміргнуў, запытальна тузануў падбароддзем, паказваючы на вышыванку.

      – Што гэта ў вас за прыкід?

      – Канцэрт даем для працаўнікоў вёскі, ды баян дома забыў, – прамовіў Васіль і далей, аж да самага горада, яны ехалі моўчкі.

      Помнік літары «Ў»

      Раніцай мяне, як заўсёды, абуджае ляскатанне лыжкі аб місу. Гэта бацька есць крупнік. Я пацягваюся і міжволі наструньваю слых.

      На кухні гучна тахкаюць ходзікі, а маці, па старой завядзёнцы, распавядае бацьку – што цікавага надарылася ў наваколлі.

      – У Насты карова на цвік наступіла. Прабіла нагу і ў поле не пайшла. Стаіць во ля хаты, да плоту прывязаная. А Музалёў учора так напіўся, што заснуў на лаўцы. Мужыкі ў хату на руках заносілі.

      Маці бразгае талеркамі і пасля паўзы пытаецца:

      – Куды сёння?

      – На станцыю паедзем. Загадалі літары зрэзаць.

      – Якія літары?

      – Жалезныя, з назвай

Скачать книгу