Калі цябе спаткае казка…. Ганна Навасельцава
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Калі цябе спаткае казка… - Ганна Навасельцава страница 11
– Івашка! Мядзведжае вушка! – усміхнулася зубатым ротам і стала мне ў лядовым хораме неяк прахалодна. – Не спі! Замерзнеш!
А я сплю. Не магу прачнуцца. Аніяк са сну не выблытацца. І здарыцца ж прыкрая такая неспадзяванка!
– Мядзведжае вушка! – кажа Яга так ласкавенька. – Дзверы мне адчыні!
– Не адчыню!
– Адчыніш, мядзведзька, адчыніш!
– Чаму гэта ж ты мяне мядзведзем назвала?
– А таму што мядзведжы сын! А дзверы мне ўсё роўна адчыніш, нікуды не дзенешся! Беражыся…
Бразнулі дзверы ледзяныя, з таго і прачнуўся раптоўна. Расплюшчыў вочы, гляджу, аж сцюдзёны нада мною стаіць, гаворыць, як быццам выпрабоўвае:
– Не спі, Івашка!
– Замерзну?
– Пакуль у маім хораме, то не. Але хопіць ужо адпачываць, час і за справу брацца…
Ведаю ўжо, якая справа. Не хачу зусім да яе нават патыкацца! Дужа мне трэба злоснай Бабе Язе кепствы чыніць… Яна сама да нас яшчэ з’явіцца. А ты, халодны, зноў весялішся, кажаш, як чарамі шлях да дому нашага закрыеш. Нічога Яга не знойдзе! Я пра гэта памаўчу… Добра табе Бабы Ягі не баяцца. Лёгка табе пра мяне ані забыцца.
– Мачыха нас у спакоі не пакіне! Гнявіцца будзе ды помсціцца! – ціха мовіць ад марозу ратаваная.
– За што помсціцца? З чаго гнявіцца? – у яе пытаюся.
– Яна ведае, за што… – і пазірае на мяне неяк жаласліва.
– За што мяне шкадуеш? – не маўчу ў адказ.
– За тое, што мядзведжы…
Мядзведжы хто? Нешта тут не тое… Замаўчала ад колкага позірку сцюдзёнага… Цяжка даўмецца, што сказаць хацела.
А ты, халодны-сцюдзёны, цвёрда нам кажаш, каб не ўздумалі Бабе Язе шлях падказаць. А яна пра тое прасіць моцна будзе! Кепствы злоснай той і сам учыніш, каб не толькі табе аднаму, але і ўсім весела зрабілася.
– Навошта ж кепствы? – сумелася дзяўчына.
– А мачысе не будзем таго чыніці? Будзем яе шкадаваць? – смяешся ёй у вочы.
– Якая ж мачыха? Мы ж пра Бабу Ягу казалі, – азываюся абодвум. – Незразумелыя вы нейкія…
– Дапраўды, пра Бабу Ягу! – падміргнуўшы мне, стукнуў аб ледзяністую падлогу кіем маразільным.
Паляцелі ў свет зімовыя чары. Лоўкі ты, спрытны. Захапляюся табой! Будзе, будзе ўсім нам весела!
Гудуць пасланыя мятлюгі, шчэрыцца злосны мароз, а нам у хораме зацішна, спакойна. Не дзіва, што пад песню завейную хочацца спаць. Пазяхаў-пазяхаў ды і прыплюснуў вока. Ізноў сніцца…
– Мядзведжае вушка! Гы-гы-гы! Я ўжо ў хораме! – чую голас, але ж