Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris. Андрэй Адамовіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris - Андрэй Адамовіч страница 13
Прайшоўшы метраў з пяцьдзясят, ён спыніўся (ходу далей не было або Цімур проста не хацеў рухацца наперад – не важна), ён сеў пры сцяне і запаліў. Будучы паэт адкінуў галаву да сцяны і адчуў, як дзесьці далёка іншыя людзі, якіх ён не ведаў, але ж, напэўна, сустракаў на вуліцах роднага горада, ламалі пароду. Ён прасядзеў так, косткамі слухаючы, што робіцца дзесьці далёка, у іншым рудніку, усе тры гадзіны. Хоміч чуў выбухі, дробную вібрацыю ад адбойных малаткоў, раўнамерную хаду ваганетак, нават крокі працоўных – яны былі далёка, у іншай шахце, але гукі пад зямлёй распаўсюджваюцца зусім не так, як на паверхні.
Ён сядзеў пад зямлёй і думаў пра гэтых людзей, пра тое, што яны робяць са сваім жыццём, пра тое, што яны нарадзіліся для любові і творчасці, але кожны дзень спускаюцца пад зямлю, каб… Ён сам не ведаў, каб што. Праз нейкі час яго пачало трэсці, але не ад холаду, бо на такой глыбіні ніколі не бывае холадна, проста ён суперажываў ім – цэламу гораду, які вырас вакол шахтаў.
Цімур не раз і не два ўздымаўся на тэрыконы – такая малечая забава. Калі табе дванаццаць і ты хочаш давесці, што ты ўжо дарослы, ты збягаеш на чатыры гадзіны з дому і забіраешся на тэрыкон. Там было прыгожа, бачна ўсю Беларусь. Не Беларусь, натуральна, але так здаецца, так кажа Уладзька з чацвёртага дома. Ён кажа: «Вось яна – уся Беларусь», – і ты яму верыш. А калі зваліцца, пакаціцца, зламаць руку – ад болю ты ўжо дакладна ўсю яе ўбачыш. Цімур не падаў, але падаў яго сябар. Самому Цімуру проста надраў азадак чарговы сябар ягонай мамы. Але Хоміч не шкадаваў, што залазіў на гэтыя верхавіны: там захоплівала дух. Калі табе дванаццаць і ты бязбацькавіч з Салігорска, нічога настолькі ж захапляльнага ўбачыць ты ў любым разе не зможаш.
На тэрыконах было прыгожа, а пад зямлёю ён адчуў сваё прызначэнне, адчуў, што існуе для таго, каб дапамагчы людзям узняцца з-пад зямлі. Там ён сціснуў кулакі да болю і паабяцаў сабе: нішто і ніколі не спыніць яго. Аднойчы ён зробіць так, каб людзі ўзняліся на паверхню. Калі сам ён не дажыве да гэтага дня, прынамсі, ён пакладзе жыццё на тое, каб гэты дзень наблізіць.
Цімур слухаў. Перад тым, як па яго прыйшоў брат, яму пачало здавацца, што ён чуе, як падземная рака коціцца між камянёў па рэчышчы, якое яна праклала сабе ў пародзе. Рака заліла руднік праз некалькі месяцаў.
Хутка Хоміч паступіў у кулінарнае вучылішча, але замест кніг пра здаровую і смачную ежу ён чытаў Маркса: даўно памерлы мысляр разумеў жыццё лепш, чым выкладчыкі па запяканні бульбы ў чыгунках. Ён ніколі іх не слухаў, не запісваў за імі, рабіў не так, як казалі яны, а так, як было напісана ў Маркса, – выкладчыкі ставілі двойкі, але аднагрупніцы глядзелі на стравы Хоміча з зайздрасцю: кожная разумела, што Хоміч робіць з бульбай штосьці тагасветнае, у іх цякла сліна ад таго лёсу, які быў наканаваны аднагрупніку. Іх фарбаваныя ў руды галовы з буйна намаляванымі стрэлкамі разумелі: Хоміч не запякае