Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris. Андрэй Адамовіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris - Андрэй Адамовіч страница 9
Пакуль ён штосьці там круціў, да кампаніі далучылася Агата Кокс.
– Спадарства, ці даведаліся вы што-небудзь пра Цімура? – запытаў Капейкін.
– Пакуль нічога новага, але мы дазналіся аб тым-сім з яго мінулага. Калі капітану Капейкіну цікава, я з задавальненнем раскажу. Толькі, магчыма, варта пачакаць іншых, каб бясконца не пачынаць гісторыю з пачатку? – адказаў Віталь.
– Хіба Цімур Хоміч можа зацікавіць кагосьці, апроч мяне?
– Васпане, паверце, гісторыя Цімура Хоміча зацікавіць кожнага.
– Што ж у ёй такога незвычайнага? – капітан Капейкін пачынаў ускіпаць, як курыны булён, ажно ў яго на лбе, там, дзе мусіў быць край фуражкі, з’явілася шэрая пена, якую хацелася зняць шумоўкай.
Але Адамовіч даў рады з ноўтбукам і запусціў на праектар першы і самы знаны фільм Андрэя Куцілы. Фільм быў дакументальны і, як гісторыя Цімура Хоміча, зацікавіў кожнага, нават Капейкіна, з тых, хто быў у пакоі, і кожнага з тых, хто да іх далучыўся падчас прагляду, нават самога Андрэя Куцілу і яго пакаёўку, якая раней ніколі не бачыла фільмаў гаспадара. Яна зайшла запытаць у Андрэя, ці што-небудзь патрэбна, але так і засталася стаяць з разяўленым ротам да канца прагляду.
Калі пачаліся фінальныя тытры, госці, якіх набраўся поўны пакой, усталі і пайшлі пляскаць так горача, што рэжысёр спачатку пачырванеў, пасля пабялеў ды на астачу пазелянеў. Пазелянеў ён, праўда, не праз апладысменты.
– Хто!? – зароў рэжысёр так, што пакаёўка падскочыла на месцы, нарэшце зразумеўшы, што фільм скончыўся. – Хто паставіў сюды фота гэтага ўрода!? – з дзікім крыкам Андрэй Куціла схапіў партрэт капітана Капейкіна і выкінуў яго ў французскае акно, якое адчынілі, бо ў пакоі было задушна.
Рэжысёр абвёў гасцей чырвонымі, як познія вершы Коласа, вачыма, яго трэсла. Не было сумневаў: калі ён толькі даведаецца, хто прынёс сюды гэты партрэт, а самае галоўнае – паставіў яго акурат пры той сцяне, на якой яны і глядзелі фільм, – ён кінецца на гэтага чалавека і паспрабуе разбіць яму галаву або выціснуць вочы пальцамі. Раззлаваўся ён не на жарт, бо зразумеў, што муляла яму вока цэлыя паўтары гадзіны. Больш за тое, у яго з’явілася падазрэнне, што гледачы былі ў захапленні, бо стужка наклалася на партрэт кадэбэшніка з медалём і аксельбантамі.
На шчаcце капітана Капейкіна, ён стаяў акурат плячо ў плячо з Андрэем Куцілам, апрануты быў у цывільнае, а валасы ў яго за паўгода адраслі так, што ён нічым не нагадваў таго маладога паголенага хлопчыка на фотаздымку. Пакаёўка ж разумела, што, калі яна пакажа на капітана Капейкіна, турэмнага тэрміну гаспадару ніяк не абмінуць.
Пакрысе госці пачалі супакойваць рэжысёра: маўляў, гэта нічога, давай вып’ем за твае новыя фільмы, клянёмся табе, пасля таго, што мы ўбачылі, мы ўжо ніколі не будзем ранейшымі, гэта перавярнула нас, як бы падчапіўшы крукам за ўспаміны, якія мы лічылі страчанымі,