Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris. Андрэй Адамовіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris - Андрэй Адамовіч страница 14
Калі Агата Кокс выходзіла з кватэры, пакаёўка, якая падавала ёй плашч, зрабіўшы кніксен, нахілілася і штосьці сказала на вуха. Порнаакторка вельмі здзівілася. Напэўна ж, пакаёўка ведала нешта пра Цімура, чаго не хацела казаць пры ўсіх.
Наступнага дня Агата Кокс чакала Віталя Рыжкова і сваю былую аднакласніцу Марыю Пушкіну, якая скончыла філфак БаранДУ і цяпер працавала ў Варшаве майстрам па манікюры, у нейкім богам забытым раёне Варшавы – напрыклад, у Жалібожы.
Агата чакала, бо вырашыла завязаць з відэа для дарослых. Па-першае, плацілі ўсё меней, па-другое, хаця дактарат па Хайдэгеры адвучвае мысліць пра штосьці апроч дазайну, яна ўсё ж пачала ўсур’ёз задумвацца, ці не выйсці замуж, каб нарадзіць маленькіх порназорачак. Праз гэта ўсё Агата ўладкавалася на тэлестудыю весці праграму «Першае спатканне». З героямі была праблема, таму яна і запрасіла Віталя і Пушкіну.
Шоу здымалі для «ТВ Культура», і трэба было не проста паказаць прыдуркаватага мужчыну і жанчыну з доўгімі нагамі ў кадры, але і дадаць інтэлектуальнай праблематыкі. Таму замест павільёна выкарыстоўвалі кебабную. Агаце дагэтуль здавалася, што ўласнік – худы араб, які ўвесь час бурчаў штосьці ў гарнітуру, – так і не зразумеў, хто яны такія і чаго штотыдзень мікрафонамі кебабы акалочваюць.
Уласніка папрасілі працерці стол, знялі некалькі планаў з кавалкамі лаваша на падлозе, а пасля пасадзілі араба на высокае крэсла, на якім ён працягваў бурчаць нешта па блютузе ў вуху. Кадры былі патрэбныя, каб нарабіць урэзак з іранічнымі тытрамі. Пра што гаспадар гаворыць, здымачная група не ведала.
Пасля знялі сцэну, як Марыя Пушкіна ў сукенцы з прынтом марозіва уваходзіць у кебабную. Асабліва рэжысёру спадабалася, як дзяўчына мыском чаравіка адкідае з падлогі пад стол паперку з надпісам «Queen кебаб».
– От гэта шавуха-рэалізм, – сказаў аператар. – Мы як бы паказваем антысанітарыю ў душы самотнага чалавека. А ён ужо замаўляе кебаб.
– Што ж ты нясеш? – сказаў асвятляльнік. – Ты ж проста прывёў дзяўчыну ў нейкую сральню.
– Гэта праўда, – сказаў аператар. – Але не была б яна галодная, яна сюды не прыйшла б.
Марыя, якая добра чула ўсю гэтую размову, захацела збегчы, але Агата трымала яе за руку.
– Давай, замаўляй, – сказала Агата сяброўцы.
Марыя злосна паглядзела і на порназорку, і на здымачную брыгаду, і на араба за стойкай.
– Мне на тоўстым цесце… – пачала яна.
– Любіш тоўстыя? – запытала порназорка.
Марыя збянтэжылася.
– Тады на тонкім…
– Любіш калі шаўрма доўгая і круглая?
Марыя не вытрымала і, хоць сяброўка трымала яе за руку,