Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве. Лявон Карповіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч страница 6

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      На фоне Дрэва Жыцьця на блёку дзьве маркі. На верхняй – выява Адама і Евы з гэтага ж вітражу.

      Але, акрамя выгадаў, Адам і Ева атрымалі даручэньне: «І ўзяў Гасподзь Бог чалавека, якога стварыў, і пасяліў яго ў садзе Эдэмскім, каб урабляць яго і захоўваць яго» (Быцьцё 2:15). І забарону: «І наказаў Гасподзь Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва ў садзе ты будзеш есьці; а з дрэва спазнаньня дабра і зла, ня еж зь яго; бо ў дзень, калі ты пакаштуеш зь яго, сьмерцю памрэш» (Быцьцё 2:16,17).

      На ніжняй марцы блёку фрагмэнт карціны Марка Шагала Рай (1961). Адам і Ева, моцна абняўшыся і, як быццам утвараючы адзінае цела з двума рукамі і трыма нагамі, вось-вось парушаць забарону, зьведаюць забаронены плён Дрэва спазнаньня дабра і зла, што павінна зробіць іх «роўнымі» Богу.

      Між волі прыходзяць на думку словы прыгожага Псальму 8: «Калі я гляджу на нябёсы Твае, – твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў, што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты? Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго; паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё: валоў і авечак усіх, і польных зьвяроў гэтак сама, птушак нябесных і рыбін марскіх, усё, што праходзіць марскімі шляхамі. Госпадзе Божа наш! Якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!» (Псалтыр 8:4—10).

      Зло ўвайшло ў гэты цудоўны сьвет у выглядзе зьмея, які прывабіў Еву, кідаючы выклік забароне, есьці плод з Дрэва пазнаньня. Пакараньне за гэты ўчынак было хуткім і жорсткім. «Бог стварыў чалавека для нятленьня і зрабіў яго чынам вечнага быцьця Свайго; але зайздрасьцю д'ябла ўвайшла ў сьвет сьмерць, і зазнаюць яе якія належаць да надзелу яго» (Кніга Прыпавесцяў Саламонавых 2:24).

      Грэх

      А таму, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, і праз грэх – сьмерць, так і сьмерць перайшла ва ўсіх людзей, бо ў ім усе зграшылі. (Да Рымлянаў 5:12)

      Зьмясьціўшы людзей у Эдэмскім садзе Бог устанавіў маральны парадак, акрэсьліў, што ёсьць добрае і што ёсьць злое. Ён асьцерагае іх, што зьмена ўсталяваных правіл прывядзе да згубы. «І наказаў Гасподзь Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва ў садзе ты будзеш есьці; а з дрэва спазнаньня дабра і зла, ня еж зь яго; бо ў дзень, калі ты пакаштуеш зь яго, сьмерцю памрэш» (Быцьцё 2:16,17). Але ў парушэньне ўсталяванага парадку ўступае Сатана.

      На полі марачнага ліста ва ўсёй сваёй красе намаляваны Райскі сад. Яго прыгажосьць як бы вобразна паказвае, ад чаго рызыкуюць адмовіцца Адам з Еваю.

      Адам і Ева. Марачны ліст пошты Ізраілю з сэрыі «Біблейскія гісторыі», выдадзены ў 2010 годзе

      Сатана ў выглядзе зьмея спачатку сее сумнеў у праўдзівасьці забароны, дадзенай Богам: «І сказаў зьмей жанчыне: ці сапраўды сказаў Бог: ня ежце ні зь якога дрэва ў раі?» (Быцьцё 3:1). Атрымаўшы адказ, зьмей ня толькі падвяргае сумненьню дабрату Бога, але стараецца зьмяніць сутнасьць уяўленьня аб Богу ў Евы. «І сказаў зьмей жанчыне: не, не памраце; але ведае Бог, што ў дзень, калі вы скаштуеце іх, адамкнуцца вочы вашыя, і вы будзеце, як багі, якія ведаюць дабро і зло» (Быцьцё

Скачать книгу