Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве. Лявон Карповіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч страница 9
Воз сена (1500—1502). Іеранімус Босх (1450—1516). Музэй дэль Прада ў Мадрыдзе. Блёк Лібэрыі, выдадзены ў 2017 годзе
Пэйзаж выклікае трывогу. У сцэне з Арханёлам Ева, гатычны выгнутая, з падоўжанымі прапорцыямі, ужо адвярнулася ад нябеснага вечнага жыцьця і глядзіць на цэнтральную частку трыпціха. Яна, нібы рыхтуючыся прыняць свой зямны лёс, бачыць усе наступствы першароднага граху, паколькі справа, вакол воза з сенам, разгорнутая ўсёабдымная панарама чалавечага вар'яцтва.
Творца не пакінуў чалавецтва без надзеі. Ён вымавіў прароцтва аб тым, што семя жонкі ўразіць галаву зьмея: «і варожасьць пакладу паміж табою і паміж жанчынаю, і паміж семем тваім і паміж семем яе; яно будзе біць цябе ў галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту» (Быцьцё 3:15).
На пярэднім пляне Анёл прыступіў да Божага пляну пазбаўленьня чалавецтва ад наступстваў спадчыннага граху. Але ў цёмнай далечыні за крыламі Анёла дзьве маленькія фігуркі, якіх гоніць Анёл – напамін аб выгнаньне з Раю Адама і Евы.
Дабравешчаньне. Марка пошты Латвіі, выдадзеная ў 2003 годзе
Мы можам пазбавіцца ад наступстваў спадчыннага граху і атрымаць тое, што страцілі Адам і Ева, – вечнае жыцьцё. «Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае» (Паводле Яна 3:16).
У хрысьціянстве раскрываецца новы сэнс Раю, як «Валадарства нябеснага», угатаванага ад пачатку сьвету, страчанага з-за грэхападзеньня людзей, і зноў адкрытага ўсім людзям у выніку перамогі Ісуса Хрыста над пеклам.
Ватыканская марка з нагоды набліжэньня Юбілейнага году, які агалашаецца праз кожныя 25 год, паказвае крыж Хрыста, як новае Дзерава жыцьця. З-пад крыжа, як у Садзе Эдэмскім, выцякаюць чатыры ракі. Маюць напаўняць жывою вадою збаўленьне, прынесенае праз мукі, сьмерць і паўстаньне з мёртвых Ісуса. Дзьве сарны каля крыжа адсылаюць да Псалтыры: «Як сарна імкнецца да водных патокаў, так душа мая імкнецца да Цябе, Божа!» (Псалтыр 42:2)
Дзерава жыцьця. Мазаіка. Базыліка Сьвятога. Яна на Латэране Марка пошты Парагваю, выдадзеная ў 1974 годзе
Першапачатковае мінулае і канчатковая будучыня злучаюцца ў ідэі Раю. Можна сказаць, што гэта Рай пасьля пекла, пасьля вопыту зла і свабоднага адхіленьня спакусы. Дастойныя ўспадкуюць Рай пасьля зямной сьмерці і