Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве. Лявон Карповіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч страница 11

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч

Скачать книгу

суду Божаму, і Бог карае Каіна непрыкаянасьцю (вельмі сымбалічна супадзеньне ў гучаньні гэтых слоў у славянскіх мовах; а можа, гэтае «непрыкаяны» і ёсьць вытворнае ад «Каін»? ), немагчымасьцю поўнага пакаяньня (бо не захацеў гэтага сам Каін), адсутнасьцю душэўнага спакою і гармоніі, адчужанасьцю ад людзей. Ці можа быць пакараньне цяжэйшым? Можа, гэта горш за сьмерць?

      На трох марках Партугаліі, выданых у 1967 годзе, зьмешчаны дзьве каменныя пліты Запавету. Майсей атрымаў на іх дзесяць Запаведзяў Божых. Пятая Запаведзь: «Не забі».

      Не забі. Марка пошты Партуналіі, выдадзеная ў 1967 годзе

      Запіс на марках на лацінскай і партугальскай мовах. Маркі выпушчаныя з нагоды забароны кары сьмерці.

      Імёны Каіна і Авеля назаўсёды ўвайшлі ў сьвядомасьць людзей той цывілізацыі (ці нават некалькіх), што пабудаваная на Бібліі. Першы забойца і першая ахвяра… Каін назаўжды стаў не проста архетыпам забойцы, але перадусім прататыпам чалавека, які жыве пераважна матэрыяльным, залішне прывязанага да гэтага сьвету. Авель – прататып чалавека духоўнага, які не ставіць мэтай жыцьця набыцьцё багацьця, які імкнецца аддаць лепшае Богу і людзям, для якога апрача зямнога, матэрыяльнага існуе сьвет будучы, Царства Божае. Ужо ў старазапаветных апокрыфах Авель паўстае як першы Сьвяты, як першамучанік.

      Чаму ж, калі гэта так, у новых пакаленьнях зноў і зноў праяўляецца «сындром Каіна»? Чаму варожасьць да падобнага сабе не пакідае чалавека? Сындром гэты такі незразумелы, часта такі нематываваны, што нават арнітолягі, якія назіраюць, як выштурхвае адно птушаня з роднага гнязда другое (пры тым, што абодвум даволі ежы і цяпла), назвалі гэты фэномэн «сындромам Каіна». Дык можа, ён закладзены ў чалавека? Можа, гэта наканаваньне? Адплата за першародны грэх? Аб усіх гэтых пытаньнях прымушае разважаць прыпавесьць пра Каіна і Авеля – адна з самых знакавых у Бібліі.

      Людзі змагаюцца за адмену сьмяротнага пакараньня. Але ня ўсе краіны яго адмянілі.

      150 гадоў адмены сьмяротнага пакараньня ў Партугаліі. Маркі пошты Партугаліі, выдадзеныя ў 2017 годзе

      Калі Бог не пакараў Каіна сьмерцю за забойства брата, то людзкая справядлівасьць павінна насьледаваць справядлівасьць Божую. «Бо такое зьвеставаньне, якое вы чулі ад пачатку, – каб мы любілі адно аднаго, ня так, як Каін, які быў ад зламысьніка, і забіў брата свайго» (Першае Яна 3:11,12).

      Сусьветны патоп і яго наступствы. Ноеў Завет

      Патоп

      Дабрашчасны той муж, што ня ходзіць на раду бязбожных, і не стаіць на дарозе грэшных, і не сядзіць на зборні распустаў… (Псалтыр 1:1)

      Адам і Ева не змаглі ўтрымацца ад адзінай спакусы – пладоў Дрэва пазнаньня. Іх нашчадкі, папаўшы ў «Сад зямных асалодаў», напоўнены спакусамі, паддаліся гэтым спакусам. Біблія папярэджвае, што з-за чалавека могуць сказіцца ўсе законы прыроды і ўся зямля можа разбэсьціцца: «Але зямля разбэсьцілася прад абліччам Божым і

Скачать книгу