Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве. Лявон Карповіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч страница 13
На апошняй марцы – вясёлка – знак Божага запавету з чалавекам пасьля патопу. На прывесцы цытата: «…дык явіцца вясёлка ў воблаку» (Быцьцё 9:14).
Знак Божага Запавету. Марка пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1968 годзе
Блёк Ізраілю каранаваны вясёлкай.
Ноеў каўчэг. Блёк пошты Ізраілю, выдадзены ў 2008 годзе
Голуб з аліўкавай галінкаю, сям’я Ноя і зьвяры выходзяць з каўчэгу…
Гэта быў вельмі шчасьлівы момант для ўсіх істот, якія знаходзіліся ў зьняволеньні каля цэлага году и выходзілі з каўчэгу, каб засяліць бязьлюдны сьвет. У загалоўку блоку цытата на ангельскай мове: «І ўспомніў Бог пра Ноя, і пра ўсю жывёлу» (Быцьцё 8:1).
Выхад на сушу з каўчэга Ноя. Марачны ліст неіснуючай краіны Тонга, выдадзены ў 1987 годзе
У 1889 годзе Іван Айвазоўскі напісаў карціну «Ной спускаецца з гары Арарат».
Ной спускаецца з гары Арарат (1889). Іван Айвазоўскі (1817—1900). Нацыянальная галерэя Армэніі, Ерэван. Блёк пошты Армэніі, выдадзены ў 1992 годзе
Ной вяртаецца на зямлю пасьля сусьветнага патопу. Разам зь ім з Арарацкіх гор спускаюцца яго сыны, жонка, жонкі сыноў і шматлікія жывёлы, якія выратаваліся ад патопу дзякуючы каўчэгу.
Ной адразу будуе ахвярнік і прыносіць Богу ахвяру ўсеспаленьня, як знак яго гатоўнасьці да служэньня Богу.
Ахвярапрынашэньне Ноя (1508—1512). Мікеланджэла Буанароці (1475—1564). Сыкстынская Капэла, Ватыкан. Марка пошты Гранады Карыака і Петыт Марцінікі, выдадзены ў 2014 годзе
Сьмерць жывёліны сымбалізуе сьмерць жывёльнага пачатку ў чалавеку, яго падпарадкаваньне пачатку духоўнаму. За гэтую шчырую падзяку Бог і дае «у сэрцы Сваім» абяцаньне не праклінаць зямлю за чалавека і не караць больш так жорстка чалавецтва.
Новая старонка чалавечай гісторыі пачнецца з дабраславеньня Божага Ною і яго нашчадкам, з усталяваньня новага Саюзу-Запавету з усім чалавецтвам. «І сказаў Гасподзь у сэрцы Сваім: ня буду больш праклінаць зямлю за чалавека, бо намысел сэрца чалавечага – зло ад маладосьці ягонай; і ня буду болей пабіваць усё жывое, як Я зрабіў…» (Быцьцё 8:21).
Пасьля гісторыі паводкі быў усталяваны шэраг сымбаляў, якія сталі неад'емнай часткай культурнай спадчыны. Так вясёлка стала выразам надзеі і абяцаньня на лепшую будучыню, а голуб, які нясе ў дзюбе аліўкавую галінку, стаў сымбалям міру.
«Я кладу вясёлку Маю ў воблаку, каб яна была азнакаю запавету паміж Мною і паміж зямлёю» (Быцьцё