Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам страница 14

Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам

Скачать книгу

ці ўсутыч, а насупраць адзін другога, падзеленыя дзвюма тумбачкамі з лекамі. Ложак Еўдакіі Дзянісаўны падпіраў сценку з узорыстым дываном на ўсю яе паверхню. Беркут жа спаў ля акна. З мэблі пакой меў яшчэ драўляную вялізную шафу з асабістымі рэчамі старых, і тое, здавалася, што шафе было зацесна. Зрэшты, і Беркута, і яго жонку ўсё ў пакоі, дзе яны толькі спалі, уладкоўвала.

      – Вы штосьці ведаеце? – не прывітаўшыся, але занепакоена пераводзіла вочы Еўдакія Дзянісаўна з нявесткі на ўнучку, якая адышла да тэлевізара, і наадварот. Яна не сумнявалася, што з Беркутам якаясь сталася бяда, інакш Ларыса ніколі б не села ў яго фатэль, але чамусьці гэта хавалі ад яе.

      Маці з дачкой перазірнуліся, быццам пыталіся адна ў адной, якім мусіў быць адказ, бо самі нічога не ведалі, Наташка дык дакладна.

      – Вы пра што, мама? – усё ж адказала Ларыса, але зусім не так, як на тое разлічвала Еўдакія Дзянісаўна. Цяпер яна не зводзіла пільнага позірку з мітуслівых вачэй нявесткі і, здавалася, буравіла іх у марных, аднак, намаганнях дабурыцца да праўды, якая не была вядомай нікому з прысутных.

      – Навошта вы тут? – зразумела Беркуціха, што не пачуе жаданага, і зноў утароплівалася то ў твар унучкі, то ў твар яе маці.

      – Мішка папрасіў, – шчыра адказала Ларыса.

      – А сам ён дзе? – учапілася старая за імя сына.

      – Я ведаю толькі, што ён паехаў на хуткай з Пятровічам у бальніцу, – не стала маніць Ларыса. Яна ўвогуле не любіла падманваць людзей, тым больш сталага веку, хоць у жыцці давялося нямала казаць хлусні, мусовай, натуральна, і датычнай іншых абставін, палярна іншых, павязаных з асабістымі праблемамі інтымнага характару. Еўдакія Дзянісаўна разумная жанчына, і падманваць яе – не варыянт, нават калі падман лічыць карысным. Не той выпадак. Ларыса, можа б, і распавяла ўсё як на духу, бо не бачыла сэнсу ва ўтойванні інфармацыі, якой не валодала, таму адно развяла рукамі і ў думках насварылася на Мішку. Ён пераклаў адказнасць перад маці з сябе на яе, што таксама можна зразумець, але нельга так рабіць, яна ненавідзела падобныя сітуацыі. Ненавідзела сябе, калі не магла нічым дапамагчы.

      – А мне сказаў, што з Леўсам нешта штукарыць, – задумліва працягнула Еўдакія Дзянісаўна. – На ноч гледзячы. Не разумею, як іх штукарствы павязаны з Жэнем.

      – Капец! – не ўтрымалася Наташка ад каментара. Ларыса сувора паглядзела на яе, і дачка адвярнулася да кніг за спінай, што суцэльнай сценкай, быццам шпалеры, апаясвалі палову памяшкання. Кнігі выпісваў і купляў Беркут. Ён лічыў найвялікшым дасягненнем чалавецтва пісьменніцкую творчасць, хоць ніколі нават не задумваўся штосьці напісаць, як, напрыклад, яго сучаснікі Віктар Астаф’еў, Юрый Бондараў, Васіль Быкаў, Барыс Васільеў ці Грыгорый Бакланаў. З задавальнененнем чытаў, асабліва як выйшаў на пенсію, але сапраўднай кнігаманкай была Еўдакія Дзянісаўна. Калі не глядзела тэлевізар, яна абавязкова чытала.

Скачать книгу