Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам страница 16

Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам

Скачать книгу

навучання ў кола жыцця флоту і прымушала пранікацца яго актуальнымі задачамі.

      Улетку, пасля пераходных экзаменаў, курсанты выязджалі ў Ленінград на трохмесячную вытворчую практыку і размяркоўваліся па адміралцейскіх заводах, каб вывучыць пабудову драўляных кілевых шлюпак у шлюпачнай майстэрні, а затым азнаёміцца з размяшчэннем і абсталяваннем цэхоў па халоднай і гарачай апрацоўцы ліставай і профільнай сталі, якая ідзе на пабудову карабельных карпусоў. Далей у праграму ўваходзіла вывучэнне плазавых работ і зборкі корпуса на стапелі. Да канца практыкі патрабавалася прадставіць падрабязную пісьмовую справаздачу, праілюстраваную копіямі чарцяжоў, эскізамі ад рукі, малюнкамі і фотаздымкамі. Дзеля збору звестак, копій чарцяжоў і тэхнічных дадзеных курсанты маглі звяртацца да інжынераў у канторах будаўнікоў, да канструктараў у чарцёжных і да майстроў на будоўлях, а таксама да кожнага рабочага ля станкоў і кожнага зборшчыка на стапелях. Па заканчэнні летняй практыкі адбываўся праверачны іспыт камісіяй інжынераў Ленінградскага порта, пасля чаго курсантам дазваляўся месячны адпачынак. І так па коле, каб будучыя марскія капітаны ведалі свае судны не горш за анатомію чалавека, бо менавіта на іх плечы клалася адказнасць за жыццё каманды судна і за само судна.

      У 1936 годзе былыя палітычныя курсы, прэабразаваныя ў Ваенна-палітычную школу загадам РВС за №235 на базе вучэльні, набылі статус Ваенна-палітычнай вучэльні флота, куды трапіў і Беркут. Гэта была не зусім вучэльня ў вучэльні, а хутчэй спецыялізаваны факультэт для асабліва адораных курсантаў, якія праявілі сябе не столькі ў спецыялізаваных навуках, колькі ва ўласных фізічных дасягненнях і праяўленні лідарскіх якасцяў у характары, мэтанакіраванасці, неадступнасці, волі. Кандыдатура Беркута, адзінага з усіх прэтэндэнтаў сярод курсантаў на сакрэтны факультэт, разглядалася без яго ведама. Так, ён трапіў туды выпадкова і невыпадкова адначасова. За ім назіралі і мелі на ўвазе амаль з першага дня залічэння на вучобу. Здольнасці юнака ўражвалі як непасрэдна кіраўніцтва вучэльні, так і прадстаўнікоў палітшколы, на базе якой у сапраўднасці рыхтавалі прафесійных разведчыкаў, не сухапутных, а марскіх, якія пры патрэбе маглі б узначалісь штурмавыя дэсантныя групы, мабільныя, бясшумныя, з высокім паказальнікам вынікаў пастаўленых задач. Беркут схопліваў на ляту веды, якімі дзяліліся выкладчыкі, і ўжо на трэцім курсе разбіраўся ў механіцы айчынных і замежных караблёў лепей за дыпламаваных інжынераў, што не было дзіўным, бо рыхтаваўся стаць капітанам, які мусіў ведаць вантробы будзь якога судна, асабліва таго, на якім давядзецца служыць, як свае пяць пальцаў; арыентаваўся ў тапаграфіі і марскіх мапах так, быццам сам іх маляваў, зноў жа выключна з-за імкнення быць сапраўдным капітанам не без, зразумела, рамантачна-ўзнёслага ўплыву кніг пра марскія прыгоды, якія глытаў з зайздроснай апантанасцю, гэтаксама, зрэшты, як і сур’ёзныя навуковыя працы аб ваеннай марской

Скачать книгу